Ёзэф Крыгубер (; , Вена — , там жа) — аўстрыйскі мастак.
Біяграфія Ва ўзросце 13 гадоў Ёзэф Крыгубер займаўся ў класе рысунка Венскай Акадэміі мастацтваў. У 1818—1821 гг. служыў настаўнікам малявання ў польскіх князёў Сангушка. Затым вярнуўся ў Вену, дзе з 1826 г. пачаў працаваць у параўнальна новай тэхніцы літаграфіі. У хуткім часе Крыгубер стаў самым папулярным і высокааплатным партрэтыстам Вены.
З 1860 г. член венскай Акадэміі прыгожых мастацтваў.
Творчасць Яму належыць каля 3000 літаграфічных партрэтаў, у тым ліку імператара Франца I Аўстрыйскага, графа Метэрніха, Ёзэфа Радэцкага, кампазітараў і музыкантаў Франца Шуберта, Роберта Шумана, Ферэнца Ліста, Нікало Паганіні, Іагана Нестроя, паэта Франца Грыльпарцэра і шматлікіх іншых знакамітасцей.
Пісаў таксама алеем і акварэллю, працаваў у тэхніцы рысунка.
Галерэя
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Аўстрыі