Канадскае касмічнае агенцтва (ККА, , ) — канадскае ўрадавае касмічнае агенцтва адказнае за канадскую касмічную праграму. Заснавана агенцтва было ў сакавіку 1989 года адпаведным актам аб канадскім касмічным агенцтве (Canadian Space Agency Act) і зацверджана ў снежні 1990 года. Кіраўніком прадпрыемства з'яўляецца прэзідэнт, які адчытваецца непасрэдна міністру прамысловасці. Са 2 верасня 2008 года ККА ўзначальвае Стывен Гленвуд МакЛейн.
Галаўны офіс ККА знаходзіцца ў касмічным цэнтры Джона Чэпмэна размешчаным у гарадку Сен-Хуберт (Квебек). Яшчэ маецца офіс агенцтва ў Атаве ў лабараторыі імя Дэвіда Флорыды, а таксама ёсць некалькі аддзелаў сувязі ў Вашынгтоне, Парыжы, Мысе Канаверал і Х’юстане.
Атрад астранаўтаў касмічнага агенцтва складае 8 чалавек.
Канадскія спадарожнікі НазваЗапушчаныСпыніў працуПрызначэннеAlouette 129 верасня 1962 года1972Даследаванне іонасферыAlouette 229 лістапада 1965 года1 жніўня 1975 годаДаследаванне іонасферыISIS-I30 студзеня 1969 года1990Даследаванне іонасферыISIS-II1 красавіка 1971 года1990Даследаванне іонасферыHermes17 студзеня 1976 годаЛістапад 1979Эксперыментальны спадарожнік сувязіRADARSAT-14 лістапада 1995 годаУ эксплуатацыіКамерцыйны спадарожнік ДЗЗMOST30 чэрвеня 2003 годаУ эксплуатацыіКасмічны тэлескопSCISAT-112 жніўня 2003 годаУ эксплуатацыіНазіранні атмасферы ЗямліRADARSAT-214 снежня 2007 годаУ эксплуатацыіКамерцыйны спадарожнік ДЗЗCASSIOPEЗапланаваны на 2011 годCAScade, Smallsat and IOnospheric Polar Explorer
Гл. таксама Канадарм Канадарм2 Дэкстр
Спасылкі Афіцыйны сайт Канада ў Космасе Тэксту акту пра канадскае касмічнае агенцтва
Катэгорыя:Касмічныя агенцтвы Катэгорыя:Касманаўтыка Канады