Леапольд Кронекер (; , Лігніц, Германія, цяпер Лягніца, Польшча — , , Германія) — нямецкі матэматык. Брат вядомага фізіёлага Гуга Кронекера (1830—1914). Нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і, за год да смерці прыняў хрысціянства.
Замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэміі навук (1872), член Берлінскай АН (1861), прафесар універсітэта ў Берліне. Асноўныя працы па алгебры і тэорыі лікаў, дзе ён працягнуў працы свайго настаўніка Э. Кумера па тэорыі квадратычным формаў і тэорыі груп. Вялікае значэнне маюць яго даследаванні па арыфметычнай тэорыі алгебраічных велічынь.
Аб'екты, названыя ў гонар Кронекера Сімвал Кронекера Здабытак Кронекера Лема Кронекера Тэарэма Кронекера ў тэорыі лікаў Тэарэма Кронекера — Вебера ў тэорыі лікаў Метад Кронекера Тэарэма Кронекера — Капелі ў алгебры а таксама іншыя матэматычныя аб'екты.
Літаратура — С. 476. Frobenius G. Genachtnissrede auf Leopold Kronecker. — Berlin, 1893.
Спасылкі
Катэгорыя:Матэматыкі Германіі Катэгорыя:Матэматыкі ў тэорыі лікаў Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Матэматыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Іўдзеі, якія прынялі хрысціянства