Я́́гаднік (Vaccinium) — род кветкавых раслін сямейства верасовых.

Апісанне

Вечназялёныя або лістападныя кусцікі. Вышыня да 60, часам да 90 см. Карэнішчы доўгія, паўзучыя. Сцёблы прамастойныя, моцнагалінастыя. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, пераважна скурыстае. Кветкі адзіночныя ці па 2—3 ў пучках на канцах галінак або ў пазухах лісця. Плод — сакаўная ягада, чырвоная, сіняя, сіне-чорная, у некаторых відаў ядомая.

Арэал

Адрозніваеца больш за 200 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы і Паўночнай Амерыцы; на Беларусі распаўсюджаны , , .

Класіфікацыя

Род падзяляюць на некалькі падродаў, якія, у сваю чаргу, дзеляць на секцыі: Падрод Oxycoccus Некаторымі батанікамі вылучаюцца ў асобны род Sect. Oxycoccus

Sect. Oxycoccoides

Падрод Vaccinium Sect. Batodendron

Sect. Brachyceratium

Sect. Bracteata

Sect. Ciliata

Sect. Cinctosandra

Sect. Conchophyllum

Sect. Cyanococcus

Sect. Eococcus

Sect. Epigynium

Sect. Galeopetalum

Sect. Hemimyrtillus

Sect. Koreanum

Sect. Myrtillus (з улікам sect. Macropelma)

Sect. Neurodesia

Sect. Oarianthe

Sect. Oreades

Sect. Pachyanthum

Sect. Polycodium

Sect. Pyxothamnus

Sect. Vaccinium

Sect. Vitis-idaea

Значэнне і выкарыстанне

Харчовыя і лекавыя расліны.

Літаратура Ягаднік // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. — Мн.: БелЭн, 2004.

Катэгорыя:Бруснічныя