Аляксей Касьянавіч Антоненка (, в. Васькавічы, Віцебскі раён (цяпер у межах г. Віцебска) — ) — савецкі лётчык-знішчальнік, удзельнік Баёў на Халхін-Голе, Савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў, у гады Вялікай Айчыннай вайны — намеснік камандзіра 1-й эскадрыллі 13-га знішчальнага авіяцыйнага палка 61-й знішчальнай авіяцыйнай брыгады ВПС Чырванасцяжнай Балтыйскага флоту, Герой Савецкага Саюза (14.7.1941), капітан.

Біяграфія Нарадзіўся 10 (23) лютага 1911 года ў вёсцы Васькавічы цяпер частка г. Віцебска ў сям'і рабочага. Рускі. Член ВКП(б) з 1932 года. Скончыў школу ФЗУ. Працаваў слесарам чыгуначнага дэпо ў горадзе Дно Пскоўскай вобласці, потым — памочнікам машыніста паравоза.

У РСЧА з 1929 года.. Скончыў Ейскую школу марскіх лётчыкаў. Служыў у ёй інструктарам. Падрыхтаваў больш за 100 ваенных лётчыкаў.

У 1939 годзе на рацэ Халхін-Гол у 40 паветраных баях у складзе групы збіў 6 японскіх самалётаў. Затым служыў у 13-м знішчальным авіяцыйным палку (10-я змешаная авіяцыйная брыгада, ВПС Балтыйскага флоту). Удзельнік савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 22 чэрвеня 1941 года. 25 чэрвеня капітан Антоненка А. К. збіў першы на Балтыцы варожы самалёт — бамбардзіроўшчык Ju-88. Вызначыўся ў ліпені 1941 года пры абароне паўвострава Ханка. За 34 дні баёў збіў 11 самалётаў суперніка (1 — таранам).

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» Аляксею Касьянавічу Антоненка прысвоена 14 ліпеня 1941 годаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза лётчикам Военно-Морского Флота» от 14 июля 1941 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1941. — 18 июля (№ 32 (147)). — С. 1..

Загінуў у авіякатастрофе 25 ліпеня 1941.

Пахаваны на паўвостраве Ханка (Фінляндыя).

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза Два ордэна Леніна Медалі

Памяць Яго іменем названа вуліца ў Ленинградзе, пасёлак у Ленінградскай вобласці.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны