Крыяліт (ад  — мароз + λίθος — камень) — рэдкі мінерал з класа прыродных фтарыдаў, хімічны склад Na3AlF6.

Крышталізуецца ў монакліннай сінгоніі; кубападобныя крышталі і двайніковыя пласціны сустракаюцца рэдка. Звычайна ўтварае бясколерныя, белыя або шэрыя крышталічныя навалы са шкляным бляскам, часта заключаюць у сабе кварц, сідэрыт, пірыт, галеніт, халькапірыт, калумбіт, касітэрыт. Магчымая афарбоўка прымешкамі арганічных рэчываў.

Паходжанне Сустракаецца ў пегматытах, утвараецца з рэшткавых раствораў, узбагачаных фторам.

Літаратура  — С. 530.

Спасылкі Крыяліт у базе webmineral.com

Катэгорыя:Галагеніды (мінералы) Катэгорыя:Фтарыды (мінералы) Катэгорыя:Мінералы натрыю Катэгорыя:Мінералы алюмінію Катэгорыя:Злучэнні алюмінію