Крыясфера (ад — холад і σφαῖρα - шар) — адна з геаграфічных абалонак Зямлі, якая характарызуецца наяўнасцю або магчымасцю існавання лёду.

Крыясфера размешчана ў межах цеплавога ўзаемадзеяння атмасферы, гідрасферы і літасферы. Крыясфера распасціраецца ад верхніх слаёў зямной кары да ніжніх пластоў іёнасферы.

Крыясферы ўласцівыя шматлікія крыягенныя ўтварэнні:

сістэмы ледзяных аблокаў, снежны полаг, ледзяное покрыва вадаёмаў, наледзі, ледавікі гор, ледавіковыя пакровы, сезоннамерзлыя глебы, горныя пароды з падземнымі ільдамі.

Крыясфера характарызуецца адмоўнай або нулявой тэмпературай, пры якіх вада, якая змяшчаецца ў парападобным, вольным або хімічна і фізічна звязаным з іншымі кампанентамі выглядзе, можа існаваць у цвёрдай фазе (лёд, снег, іней і іншыя).

Літаратура

Спасылкі Бягучы стан крыясферы (абнаўляецца штодня).

Катэгорыя:Абалонкі Зямлі