Іван Дзмітрыевіч Кандрацьеў (, вёска Гарошкава, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць — 8 чэрвеня 1955) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія З сялян. Член КПСС з 1943. У Чырвонай Арміі — з 1941, на фронце — з ліпеня 1942 (камандзір разліку станкавага кулямета).
Вызначыўся пры фарсіраванні Буга і Прута. 15 і 26 сакавіка 1944 знішчыў 5 варожых агнявых кропак. Гэтым забяспечыў пераправу падраздзяленняў.
Пасля вайны працаваў стршынёй Засценкаўскага сельсавета, затым на чыгунцы.
Памяць Яго імя прысвоена Засценкаўкай школе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці.
Літаратура Кандрацьеў Іван Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1998. — Т. 7. — С. 579.
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Памерлі 8 чэрвеня Катэгорыя:Памерлі ў 1955 годзе Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны