Сакаі () — горад у Японіі, размешчаны ў прэфектуры Осака. З 2006 года ўваходзіць у спіс гарадоў, вызначаных указамі ўрада Японіі. Другі па плошчы і колькасці насельніцтва горад у прэфектуры Осака.

Геаграфія і эканоміка Горад Сакаі размешчаны на паўднёвым захадзе вострава Хонсю, на ўзбярэжжа Осакскага заліва. Уваходзіць у прэфектуру Осака рэгіёну Кінкі. У адміністрацыйным дачыненні падзелены на 7 гарадскіх акруг. Мяжуе з гарадамі Осака, Мацубара, Хабікіна, Тандабаясі, Осакасаяма, Кавацінагані, Ідзумі і Такаісі. Плошча горада складае 149,99 км ², насельніцтва — 838995 чалавек (1 чэрвеня 2010), шчыльнасць насельніцтва — 5593,67 чал./км ². Пачынаючы з XV стагоддзя Сакаі вядомы як важны марскі порт у гандлі з Кітаем і Карэяй. У цяперашні час у горадзе развіты электронная, электратэхнічная, металургічная і хімічная прамысловасць.

Насельніцтва

Вядомыя асобы Акіка Ёсана

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гарады прэфектуры Осака Катэгорыя:Гарады, вызначаныя ўказамі ўрада