Ванеса Рэдгрэйв CBE (; нар. 30 студзеня 1937) — брытанская актрыса, лаўрэат прэміі «Оскар» 1978 года.
Біяграфія
Кінакар’ера Ванеса Рэдгрэйв нарадзілася 30 студзеня 1937 года ў Лондане ў сям’і акцёра Майкла Рэдгрэйва і актрысы Рэйчэл Кемпсан.
У 1954 годзе паступіла ў школу музыкі і драмы Central School of Speech and Drama. Упершыню з’явілася на тэатральнай сцэне ў 1957 годзе разам з бацькам. З 1961 года яна выступае з Каралеўскай шэкспіраўскай трупай. У кіно Ванеса Рэдгрэйв стала вядомай пасля фільма «Морган: прыдатны выпадак для лячэння» (1966). Актрыса атрымала прэмію Канскага кінафестывалю, а таксама намінацыі на «Оскар», «Залаты глобус» і BAFTA.
Іншыя вядомыя карціны ранняга перыяду — «Фотапавелічэнне» Мікеланджэла Антаніёні (1966), «Айседора» (1968) — пра жыццё балярыны Айседоры Дункан, «Марыя — каралева Шатландыі» (1971).
У 1977 годзе Рэдгрэйв іграе разам з Джэйн Фондай у фільме «Джулія» рэжысёра Фрэда Цынемана. За гэту ролю яна была ганаравана прэміі «Оскар» у намінацыі «лепшая актрыса другога плану». У тым жа годзе яна прадзюсавала і агучвала дакументальны фільм «Палесцінец», у якім удзельнічала ў сцэне танца з аўтаматам Калашнікава. У сувязі з гэтым групоўка Jewish Defense League (якая фігуравала ў справаздачах ФБР як экстрэмісцкая і тэрарыстычнаяTerrorism 2000/2001 ) арганізавала пікеты падчас цырымоніі ўручэнні прэміі. Глава гэтай арганізацыі вінаваціў Рэдгрэйв у падтрымцы палестынцаў. Нягледзячы на прысутнасць на вуліцы актывістаў JDL, Рэдгрэйв у сваёй правмове выступіла з асуджэннем усіх форм таталітарызму і сказала, што ні яе, ні Кінаакадэмію не запалохае «кучка сіянісцкіх хуліганаў, чые паводзіны абражаюць годнасць усіх яўрэяў»Redgrave’s «Zionist Hoodlums» Speech Shocks Hollywood. Яе выступ быў сустрэты «здзіўлена адкрытымі ротамі, воклічамі неўхвалення і воплескамі».
Пазней Рэдгрэйв выконвала ролі ў фільмах «Бостанцы» (1985) — намінацыі на «Оскар» і «Залаты глобус», «Говардс Энд» (1991) — намінацыя на «Оскар», «Місія невыканальная» (1996), «Уайльд» (1997), «Перапыненае жыццё» (1999). Рэдгрэйв працягвае іграць у кіно і тэатры.
Асабістае жыццё Была замужам за рэжысёрам Тоні Рычардсанам у 1962—1967 гадах, шлюб з якім распаўся з-за захапленні апошняга французскай актрысай Жаннай Маро. Ад Рычардсана яна нарадзіла дзвюх дочак: Наташа Рычардсан (1963—2009) і Джоэлі Рычардсан, якія таксама сталі актрысамі. У Ванесы Рэдгрэйв ёсць сын ад Франка Нера, з якім яна здымалася ў «Камелоце». У 2006 годзе актрыса выйшла за Нера замуж. Вядомы раман Рэдгрэйв з акцёрам Тымаці Далтанам. Яе сястра Лін Рэдгрэйв і брат Корын Рэдгрэйв таксама былі акцёрамі, абодва сканалі ад рака ўвесну 2010 года.
Фільмаграфія (1993) «Верабей» — сястра Агата
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Лаўрэаты Канскага кінафестывалю Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Кубак Вальпі» Катэгорыя:Трацкісты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Тоні» Катэгорыя:Камандоры ордэна Брытанскай імперыі Катэгорыя:Паслы добрай волі ЮНІСЕФ