Сала́ка, або селядзец балтыйскі, (Clupea harengus membras) — рыба сямейства , балтыйскі падвід .
Апісанне Даўжыня да 20 см, важыць 25—50 г.
Біялогія Жыве ў Балтыйскім моры, у яго прэснаводных Куршскім і Калінінградскім залівах і прэсных водах некаторых азёр Швецыі. Сілкуецца дробнымі ракападобнымі. Трымаецца заўсёды зграямі, пераважна ў верхніх пластах вады (пелагічная рыба). Палавая спеласць надыходзіць у салакі ва ўзросце двух-трох гадоў. Жыве да 11 гадоў. Асноўную масу ва ўловах складаюць асобіны ва ўзросце двух-чатырох гадоў, даўжынёй 14—16 см. Салаку ўтварае лакальныя статкі, якія трымаюцца асобных участкаў мора ці заліваў, існуюць таксама «сезонныя» расы, якія адрозніваюцца тэрмінамі нерасту. Адрозніваюць 2 расы: вясновую і восеньскую. Вясновая раса салакі кідае ікру ў маі — чэрвені на глыбіні да 5—7 м; ікра донная. Восеньская раса нешматлікая, кідае ікру ў жніўні — верасні ў аддаленні ад берагоў.
Літаратура
Катэгорыя:Селядцовыя Катэгорыя:Прамысловая рыба Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1761 годзе