Васіль Паўлавіч Салаўёў-Сядой (сапраўднае прозвішча — Салаўёў; 12 красавіка 1907, Санкт-Пецярбург — 2 снежня 1979, Ленінград) — савецкі кампазітар. Народны артыст СССР (1967). Лаўрэат Ленінскай (1959) і двух Сталінскіх прэмій другой ступені (1943, 1947). Герой Сацыялістычнай Працы (1975). Дэпутат ВС СССР 3-5 скліканняў (1950—1962). Старшыня СК РСФСР з 1962 года.
Біяграфія В. П. Салаўёў нарадзіўся 12 (25) красавіка 1907 года ў Санкт-Пецярбургу. У 1936 годзе скончыў ЛДК імя М. А. Рымскага-Корсакава. Аўтар балета «Тарас Бульба» (1940, 2-я рэд. 1955), аперэты «Самае запаветнае», музычных камедый, больш за 400 песень (у тым ліку «Падмаскоўныя вечары»), музыкі да кінафільмаў і радыёспектакля.
В. П. Салаўёў-Сядой памёр 2 снежня 1979. Пахаваны ў Ленінградзе на Літаратарскіх мастках Волкаўскіх могілак.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Кампазітары аперэт Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Расіі Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Кінакампазітары Расіі Катэгорыя:Кампазітары-песеннікі Катэгорыя:Сацыялістычны рэалізм Катэгорыя:Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі Катэгорыя:Члены Саюза кампазітараў СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання