Юрый Карлавіч Алеша (; Псеўданімы: Зубіла) — рускі савецкі пісьменнік-празаік, паэт, драматург, сатырык.
Біяграфія Нарадзіўся ў збяднелай шляхецкай сям’і з роду Алешаў. Ягоны дзед, Антон Пётр Алеша, у 1856 годзе набыў у абцяжаранага даўгамі графа М. А. Солтана маёнтак Юнішча ў Пінскім павеце. Антон Пётр ажаніўся з Мальвінай Камарніцкай, і 12 мая 1863 года ў іх нарадзіўся старэйшы сын, Мамерт Усцін, а 2 сакавіка 1871 года — Карл Аляксандр, бацька Юрыя. Абодва з’явіліся на свет у Юнішчы і былі ахрышчаныя ў касцёле ў Асавой, які ўжо стаў сямейным.
У пачатку 1895 года Карл, папрасіў рукі 21-гадовай Алімпіі з Герловічаў, дачкі свайго старэйшага стрыечнага брата Уладзіслава Герловіча і ўнучатай пляменніцы маці Карла. Бацька пісьменніка працаваў акцызным служачым, дамашняй мовай у сям’і была польская. Некаторы час сям’я жыла ў Гродне, дзе бацька працаваў кіраўніком гасцініцы.
У 1902 годзе сям’я пераехала ў Адэсу. Тут Юрый паступіў у Рышальеўскую гімназію; яшчэ ў гады вучобы пачаў пісаць вершы. Верш «Кларымонда» (1915) быў апублікаваны ў газеце «Паўднёвы веснік». Скончыў у 1917 годзе гімназію і паступіў у Адэскі ўніверсітэт, два гады вывучаў юрыспрудэнцыю. Вядома, што Юрый Алеша добра гуляў у футбол на пазіцыі паўабаронцы, выступаў у адной дружыне з вядомым футбалістам зборнай Расіі Рыгорам Багемскім. У Адэсе ён разам з маладымі літаратарамі Валянцінам Катаевым, Эдуардам Багрыцкім і Іллёй Ільфам стварыў таварыства «Калектыў паэтаў».
У гады Грамадзянскай вайны Алеша заставаўся ў Адэсе, у 1921 годзе пераехаў па запрашэнні У. Нарбута на працу ў Харкаў. Працаваў журналістам і друкаваў вершы ў газетах. У 1922 годзе бацькі Алешы эмігравалі ў Польшчу, аднак Юрый застаўся ў СССР.
У 1922 годзе Алеша пераехаў у Маскву, пісаў фельетоны і артыкулы, падпісваў іх псеўданімам Зубіла. У 1924 годзе Алеша напісаў свой першы вялікі празаічны твор — раман-казку «Тры таўстуны» (), пасля аўтар стварыў аднайменную п’есу, якая мела вялікі поспех на сцэне. У 1927 годзе апублікаваны раман «Зайздрасць» (), адзін з найлепшых твораў савецкай літаратуры пра месца інтэлігенцыі ў паслярэвалюцыйнай Расііprajdzisvet.org. У 1929 годзе аўтар напісаў паводле гэтага рамана п’есу «Змова пачуццяў» (), па матывах якой быў зняты фільм «Cтрогі юнак».
Сітуацыя ў краіне і культуры ў часы сталінскага рэжыму аказвала на Алешу прыкметнае прыгнятальнае ўздзеянне. У 1930-х многія сябры і знаёмыя пісьменніка былі рэпрэсаваны, галоўныя творы самога Алешы з 1936 году не друкаваліся і не ўпаміналіся афіцыйна. Ён распавёў пра сябе ў сваёй апошняй аўтабіяграфічнай кнізе «Ні дня без радка» (апублікавана ў 1961 годзе, пасля смерці пісьменніка).
Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
Сям'я
Бабуля — Мальвіна Францаўна Гярловіч; маці — Вольга Уладзіславаўна Алеша (пам. 1963); бацька — Карл Антонавіч Алеша (пам. 194?); сястра — Ванда Карлаўна Алеша (1897—1919); жонка — Вольга Густаваўна Суок (1899—1978).
Творы «Гульня ў плаху» (аднаактовая драма, 1921) «Вершы» (зборнік, 1924) «Тры таўстуны» (1924) «Салют» (зборнік вершаў, 1927) «Зайздрасць» (1927) «Змова пачуццяў» (п'еса па матывах «Зайздрасці», 1929) «Вішнёвая костачка» (зборнік апавяданняў, 1931) «Спіс дабрадзействаў» (п'еса, 1931) «Ні дня без радка» (1965, пасмяротная публ.)
Беларускія пераклады Раман «Зайздрасць» па-беларуску выйшаў у 1931 годзе ў Менску ў перакладзе Лукаша Калюгі.
Літаратура
Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Юрый Карлавіч