Міхаіл Іванавіч Бакланаў (, в. Іваніўка, Мікалаеўская воласць, Марыупальскі павет, Кацярынаслаўская губерня, цяпер Валнавахскі раён, Данецкая вобласць — , Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1969).
Біяграфія У 1932—1936 гадах вучыўся ў Харкаўскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме, у 1936—1941 гадах ў Харкаўскім інжынерна-будаўнічым інстытуце. Удзельнік партызанскага руху ў час Вялікай Айчыннай вайны. 3 1944 года па 1975 г. працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком майстэрні ў інстытуце «Белдзяржпраект».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года. Пражываў у Мінску. Памёр года.
Творчасць злева|thumb|Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага злева|thumb|Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Асноўныя працы: рэканструкцыя будынка Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР (1948—1950), будынак ЦСУ (1952—1954), архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1954), Дзяржаўны мастацкі музей БССР (1957), жылыя дамы на вуліцы К. Маркса (1954), на рагу вуліц Захарава і Першамайскай (1958), жылы дом інстытута народнай гаспадаркі, навучальныя карпусы № 7 і 8 Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі (1960, 1973—1980), медыцынскага інстытута (1966), корпус факультэта радыёфізікі і электронікі БДУ (1966, сумесна з Н. Дзяменцьевай), набярэжная ракі Свіслачы ў Мінску, галоўны корпус турысцкай базы (1968—1972) і комплекс дома адпачынку «Сосны» (1975) на возеры Нарач у Мядзельскім раёне.
Біяграфічныя дакументы, фотаздымкі індывідуальныя і ў групах, фотаздымкі будынкаў, спраектавананых Бакланавым, захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены жонкайВольга Іванова. Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. Мінск, 2014. 404 с..
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1958), Айчыннай вайны II ступені (1985), 6 медалямі, Ганаровай граматай (1969) і дзвюма Граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1949, 1954). У 1969 г. яму прысвоена ганаровае званне заслужанага архітэктара БеларусіК 95-летию со дня рождения Михаила Ивановича Бакланова . Занесены ў Кнігу народнай славы "Белдзяржпраекта".
Літаратура
Спасылкі
Cостоялось открытие выставки К столетию со дня рождения заслуженного архитектора БССР Михаила Ивановича Бакланова. Михаил Бакланов
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Валнавахскім раёне Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны