Востраў Броўтана () — востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 7 км².

Прырода і геаграфія Знаходзіцца ў Ахоцкім моры. Мае вулканічнае паходжанне. Над паверхняй дамінуе вулкан Броўтана (каля 800 м) — найвышэйшы пункт на востраве над узроўнем мора. Бераг акружаны галечнымі пляжамі, але далей пачынаюцца стромкія скальныя масівы. На паўночным усходзе — 2 ручаі.

Вакол вострава на працягу 3,7 км моцная магнітная анамалія.

Камяністая паверхня вострава Броўтана бедная і не спрыяе разнастайнасці мясцовай флоры. Вылучаецца вузкая палоска хмызняку з хвоі сібірскай кедравай.

Фаўна — грызуны, марскія птушкі, шмат ластаногіх.

Гісторыя Айны, першыя насельнікі Курыльскіх астравоў, называлі востраў Броўтана Маканруру, што значыла «зваротны востраў». Яны наведвалі яго сезонна для палявання на ластаногіх.

У XVIII—XIX стагоддзях востраў даследваўся рускімі, брытанскімі, японскімі экспедыцыямі. Названы ў гонар брытанскага даследчыка Вільяма Роберта Броўтана.

У 1875—1945 гадах уваходзіў у склад Японіі. У 1945 годзе быў далучаны да РСФСР.

Востраў незаселены.

Літаратура

Спасылкі Остров Броутона (Геаграфічнае апісанне і карта) // Камчатско-Курильские экспедиции

Катэгорыя:Курыльскія астравы Катэгорыя:Астравы Ахоцкага мора Катэгорыя:Незаселеныя астравы