Аўгуст Янавіч Балцін (сапр. Блюм Тэадор Янавіч) (, Газенпот, Курляндская губерня, Расійская імперыя — ) — дзяржаўны дзеяч БССР.
Біяграфія Нарадзіўся 17 студзеня 1894 года ў г. Газенпот Курляндскай губерні (зараз — г. Айзпутэ, Латвія). Член КПСС з 1909 года. Вёў рэвалюцыйную работу ў Лібаве, Пецярбургу, Рызе, Харкаве, Баку. Неаднаразова арыштаваны, сядзеў у турме, высылаўся пад нагляд паліцыі. З канца 1917 года — на кааператыўнай працы ў Закаўказзі і Маскве. З 1929 года — старшыня праўлення Белкаапсаюза, наркам гандлю (1930—31), забеспячэння (1931—33), лёгкай (1934) і мясцовай (1934—37) прамысловасці БССР, намеснік старшыні СНК БССР (1933—34).
4 верасня 1937 года арыштаваны і 9 чэрвеня 1940 года асуджаны пазасудовым органам НКУС, як «удзельнік антысавецкай трацкісцкай арганізацыі, якая існавала на тэрыторыі БССР з 1933 года» да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены ў канцы 1940-х г.
Памёр 23 чэрвеня 1953 года. Рэабілітаваны судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 4 красавіка 1956 года.
Член ЦК КП(б)Б у 1930—37. Член ЦВК БССР у 1929—37 і яго Прэзідыума ў 1935—37.
Літаратура С. 264 С. 284
Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы БССР Катэгорыя:Народныя камісары гандлю БССР Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены Прэзідыума ЦВК БССР Катэгорыя:Народныя камісары лёгкай прамысловасці БССР Катэгорыя:Народныя камісары мясцовай прамысловасці БССР Катэгорыя:Намеснікі Старшыні СНК БССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР