Веніямі́н Гео́ргіевіч Балу́еў (, с. Вінаградава, Ленінградская вобласць — ) — дзеяч савецкіх спецслужбаў. Член ВКП(б)/КПСС з 1949 года. Дэпутат Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання (1984—1989) ад Магілёўскай вобласці.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1927 годзе ў сяле Вінаградава Ленінградскай вобласці. У 1949 годзе скончыў Комі педагагічны інстытут, у 1955 годзе — Школу № 2 КДБ пры СМ СССР.
З 1949 года працаваў у органах дзяржаўнай бяспекі.
? −1960 — упаўнаважаны КДБ па Ухцінскім раёне (Комі АССР). 1960 — 2.1966 — намеснік старшыні КДБ пры СМ Комі АССР. 23.2.1966-29.9.1970 — старшыня КДБ пры СМ Комі АССР, палкоўнік. 1971-4.1975 — начальнік Упраўлення КДБ па Амурскай вобласці, палкоўнік. 6.1975-1.1980 — начальнік Упраўлення КДБ па Новасібірскай вобласці, палкоўнік. ? −8.1980 — намеснік начальніка інспектарскага ўпраўлення КДБ СССР, палкоўнік. 4.8.1980-24.11.1990 — старшыня КДБ БССР , палкоўнік — генерал-маёр — генерал-лейтэнант. 29.1.1981—1990 — член ЦК КП Беларусі. 29.1.1981-1990 — член Бюро ЦК КП Беларусі.
Са снежня 1990 года на пенсіі.
Памёр 15 сакавіка 2006 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Узнагароды Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Спасылкі Біяграфія ў даведніку па гісторыі Камуністычнай партыі і Савецкага Саюза Балуев Венеамин Георгиевич // Генералы органов государственной безопасности Беларуси: краткий биографический справочник (1918—2001) / Авт.-сост. И. З. Юркин и др. — Мн.: Арнелла, 2001. — С. 46.
Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Беларусі Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання