Сільвестр Балтрама́йціс (, , Радзівілішкаўскі раён — 1918 (?)) — літоўскі і беларускі бібліёграф.
У 1869—1918 працаваў у Пецярбургскай публічнай бібліятэцы, дзе рыхтаваў бібліяграфічныя выданні. Асноўная праца Балтрамайціса — «Зборнік бібліяграфічных матэрыялаў для геаграфіі, гісторыі, гісторыі права, статыстыкі і этнаграфіі Літвы. З дадаткам спісу літоўскіх і старажытнарускіх кніг з 1533 па 1903» (2-е выд., Спб., 1904). Першае выданне (1891) ахоплівала перыяд з 1553 да 1891, другое з 1553 да 1903Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1..
Лічыў цэнтральныя і заходнія землі Беларусі гістарычнай Літвой. Таму ў «Зборнік…» улучаныя гістарычна-этнаграфічныя нарысы пра беларускія гарады і ласелішчы, у тым ліку пра Мінск, літаратура пра народныя промыслы, беларускія старажытнасці, старадрукі і іншае.
Амаль палова зборніка — спіс кніг па беларусазнаўству (Я. Чачота, П. В. Баброўскі, А. Г. Кіркора, Я. П. Тышкевіча, К. П. Тышкевіча, У. Сыракомлі, Я. Ф. Карскага, М. В. Каяловіча, П. М. Шпілеўскага, М. К. Любаўскага, А. П. Сапунова, М. В. Без-Карніловіча, П. М. Жуковіча, П. В. Шэйна, А. М. Семянтоўскага-Курыла, М. Янчука і іншых).
Літаратура
Катэгорыя:Бібліёграфы Беларусі Катэгорыя:Бібліёграфы Літвы Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Этнографы Літвы Катэгорыя:Пісьменнікі Літвы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Радзвілішкіскім раёне Катэгорыя:Памерлі ў Пензенскай вобласці