Аляксандр Аляксеевіч Байкоў (, в. Драздоўка, Дрыбінскі раён — 27 лютага 2023, Дрыбін, Магілёўская вобласць) — трактарыст саўгаса «Дрыбінскі» Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Герой Сацыялістычнай Працы (1973).

Біяграфічныя звесткі Беларус, вырас у сялянскай сям’і. Бацька — Аляксей Аўдзеевіч, быў актывістам калектывізацыі і адным з першых камунараў у раёне, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайныКак сегодня на Могилёвщине живёт механизатор-легенда // Могилёвский областной исполнительный комитет, 30 красавіка 2021. .

Скончыў пяць класаў Карэбскай няпоўнай сярэдняй школы, курсы трактарыстаў пры Дрыбінскай МТС (1947), курсы механізатараў у Буйнічах. Праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай арміі ў Туркестанскай ваеннай акрузе (1949—1952). Працоўную дзейнасць пачаў у 1947 годзе трактарыстам калгаса «Авангард», з 1954 года — брыгадзір Дрыбінскай МТС, з 1955 года — трактарыст калгаса «Шлях Ілліча» (з 1960 года — саўгаса «Дрыбінскі»). Член КПСС з 1966 года.

За кароткі тэрмін Аляксандр Байкоў стаў высакакласным спецыялістам і перадавіком вытворчасці. За змену апрацоўваў больш за 11 гектараў мяккага ворыва. Першым у калгасе стаў прыкатываць глебу, а вызначыўшы ступень нагрузкі трактара, агрэгатаваў адразу некалькі глебаапрацоўчых машын. Па выніках 1973 года на яго рахунак залічылі 2300 га ўмоўнага ворыва пры абавязацельстве ў 1800 га і плане ў 1110 га.

У 1973 годзе механізатар А. А. Байкоў узараў больш за 3 тысяч гектараў зямлі. За гэта дасягненне, а таксама за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў 12 снежня 1973 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР яму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання ў 1974—1979 гадах. Член Рэвізійнай камісіі Горацкага райкама КПБ і партыйнага бюро саўгаса «Дрыбінскі» ў 1981—1986 гг.

Выйшаў на пенсію ў 1989 годзе, разам з жонкай Еўфрасінняй Андрэеўнай пражывае ў Дрыбіне. Чацвёра сыноў Аляксандра Байкова таксама сталі механізатарамі.

Памёр 27 лютага 2023 годаПамяти Байкова Александра Алексеевича .

Узнагароды Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1971, 1973), медалём «За працоўную адзнаку» (1966), юбілейнымі медалямі. Удастоены ганаровага звання «Заслужаны настаўнік працуючай моладзі Беларускай ССР» (1981). У гонар 90-годдзя А. А. Байкову было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Дрыбінскага раёна» (2019)Герой Сацыялістычнай Працы Аляксандр Байкоў стаў ганаровым грамадзянінам Дыбінскага раёна // Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, 2 кастрычніка 2019. .

Літаратура

Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Члены Рэвізійнай камісіі КПБ Катэгорыя:Механізатары Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Дрыбінскага раёна