Саленці́на (), Апулія — паўвостраў у Італіі, паўднёва-ўсходні ўскраек Апенінскага паўвострава.

Абмываецца Адрыятычным і Іанічным (заліў Таранта) морамі і пралівам Отранта. Працягласць складае 150 км. Уяўляе сабой узгорыстую раўніну вышынёй да 300 м, складзеную галоўным чынам вапнякамі і даламітамі. Распаўсюджаны карст. У расліннасці пераважаюць міжземнаморскія хмызнякі. Насельніцтва займаецца вінаградарствам, тытуняводствам. Буйныя гарады і парты: Брындызі, Таранта.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Паўвостравы Еўропы Катэгорыя:Паўвостравы паводле алфавіта