Ярасла́ў Уладзіміравіч, у хрышчэнні Георгій, вядомы пад мянушкамі Му́дры і Скупы (; — , Вышгарад, Кіеўская дзяржава) — князь растоўскі (987—1010), князь наўгародскі (1010—1034), вялікі князь кіеўскі (1016—1018, 1019—1054).
Выдавец зводу законаў «Руская Праўда». Праз шлюбы дачок, продак многіх валадарскіх дынастый Еўропы. Шануецца Рускай праваслаўнай царквой як дабраверны князь; памяць 20 лютага па Юліянскім календары.
Біяграфія
Час нараджэння і старшынство
«Аповесць мінулых часоў» пад 6562 (1054) годам паведамляе пра смерць Яраслава і што пражыў ён 76 гадоў Стб. 162.. Паводле прынятага тым часам злічэння гадоў, гэта значыць пражыў 75 і памёр на 76-м годзе жыцця, такім чынам нарадзіўся ў 978—979 гадах, такая дата самая згадваная ў літаратуры.
Таксама «Аповесць мінулых часоў» пад 6524 (1016) годам дае інфармацыю пра храналогію жыцця Яраслава, але паміж спісамі летапісу значныя розначытанні. У адных (напрыклад Радзівілаўскім) паведамляецца, што Яраслаў у 1016 годзе заняў кіеўскі сталец і яму было 28 гадоў («»), то бок мусіў нарадзіцца ў 988—989 гадах. У іншых (, Архангелагародскім, Іпацьеўскім) чытаецца 18 гадоў, то бок мусіў нарадзіцца ў 998—999 гадах. Аднак, у Лаўрэнцеўскім , то бок 28 гадоў не ўзрост і час нараджэння не вылічаецца. Сяргей Салаўёў з сукупнасці звестак зрабіў выснову, што паведамленне «Аповесці мінулых часоў» тычылася працягласці наўгародскага княжання Яраслава, калі слушная лічба 18 — з 998 года, калі 28 — з 988 года, то-бок разам з княжаннем у Растове. Пры гэтым Салаўёў сумняваўся ў слушнасці паведамлення летапісу пра 76-гадовы ўзрост Яраслава.
У свой час Васіль Тацішчаў лічыў 28-гадовы ўзрост Яраслава ў 1016 годзе памылкай «Аповесці мінулых часоў», а слушнай лічбу 38, але сваю думку не абгрунтаваў. Таксама паводле Тацішчава, летапісы, якія былі ў яго — , і — давалі ўзрост Яраслава ў 1016 годзе адпаведна як 23, 28 і 34 гады, а паводле ён нарадзіўся ў 972 годзе. Цяпер аднак сумняюцца ў існаванні гэтых летапісаў наогул.
Лічба 28 як узрост неверагодная, бо нараджэнне прыпадае на 988—989 гады, самыя пярэдадні або неўзабаве па хрышчэнні Русі. Нават не даўшы веры пазнейшаму паданню, дзе пры свядомага ўзросту Яраславе бацька паведамляе маці пра развод. Уладзімір скасаваў паганскія шлюбы, ахрысціўся сам, узяў шлюб з парфірароднай Ганнай і толькі потым, або адначасова са шлюбам, пачалося агульнае хрышчэнне Русі, то-бок падрыхтоўка ўзяла працяглы час. Зыходзячы з нараджэння ў 988—989 гады, французскі гісторык выказаў здагадку пра Яраслава як сына Ганны і гэтым тлумачыў яго ўмяшанне ў 1043 годзе ва ўнутрывізантыйскія справы. На думку Карпава, гіпотэза Арыньёна супярэчыць усім крыніцам і праўда, нараджэнне Ганнай было б важкім аргументам у дынастычнай барацьбе, гэта адзначылі б крыніцы, але яны прыпісваюць мацярынства Рагнедзе.
Упершыню Яраслаў згаданы «Аповесцю мінулых часоў» пад 6488 (980) годам, у аповедзе акалічнасцей шлюбу яго бацькі Уладзіміра з Рагнедай, тамсама названы 4 сыны, быццам народжаныя ў гэтым шлюбе — Ізяслаў, Мсціслаў, Яраслаў і Усевалад. З улікам прынятай цяпер думкі пра 978 год як час шлюбу Уладзіміра і Рагнеды, бо паводле летапісаў Уладзімір княжыў у Кіеве 37 гадоў, а датуе пачатак кіеўскага княжання 11 чэрвеня 6486 (978) года, а таксама бо Яраслаў названы трэцім, ён не мог быць народжаны Рагнедай у 978—979 гадах. На думку некаторых гісторыкаў узрост 76 гадоў з’явіўся ў летапісах, каб паказаць Яраслава старэйшым за Святаполка і абгрунтаваць правы на вялікае княжанне. За старшынство Святаполка сярод сыноў Уладзіміра на час яго смерці, сведчаць словы сваёй дружыне, што ён не хоча займаць Кіеў, бо Святаполк старэйшы («»).
Сам Святаполк, напэўна, абгрунтоўваў сваё старшынство не ўзростам, а тым, што ён сын не Уладзіміра, а Яраполка — старэйшага з братоў, таму незалежна ад узросту старэйшы з унукаў Святаслава. У свой час Уладзімір прызнаў Святаполка сваім сынам і такім чынам пазбавіў фармальнага старшынства, што разумеў і летапісец.
Калі прыняць за час нараджэння 978—979 гады, а Рагнеду за маці Яраслава і адначасова старшынство Яраслава перад Ізяславам, давядзецца пераглядаць інтэрпрэтацыю летапісных звестак пра барацьбу Уладзіміра і Яраполка за кіеўскі сталец і аднесці захоп Полацка і шлюб Уладзіміра з Рагнедай да 976 або пачатку 977 года, да яго ад’езду за мора. Аднак, Рагнеда была другой жонкай Уладзіміра, першая жонка — маці настарэйшага яго сына Вышаслава, калі і Яраслаў быў яе сынам, то мог нарадзіцца блізкім з Ізяславам часам, быць нават і старэйшым за яго, але ў пераглядзе інтэрпрэтацыі няма патрэбы. Таму, следам за Мікалаем Кастамаравым, некаторыя даследчыкі сумняваюцца, што Яраслаў быў сынам Рагнеды, хоць летапіс і называе яго такім, але летапісу нельга проста верыць.
Таксама звесткі пра ўзрост Яраслава даюць даследаванні яго меркаваных рэшткаў, праведзеныя ў 1939—1940 гадах, пасля раскрыцця саркафага ў Кіеўскім Сафійскім саборы. Паводле Дзмітрыя Рохліна, мужчынскі чэрап з грабніцы належаў чалавеку ўзростам болей за 50 гадоў, але далейшае датаванне нараджэння Яраслава рабіў на агульнагістарычнай аснове, у чым не быў спецыялістам, паводле Вульфа Гінзбурга — з ацэнкі мужчынскага шкілету з грабніцы агулам, ён належаў чалавеку ўзростам 60—70 гадоў. На падставе гэтых ацэнак Пётр Талачко, Яўген Пчалоў лічаць, што Яраслаў мог нарадзіцца не раней за 983—986 гады. Мужчынскі шкілет з саркафага ў Сафійскім саборы вярнулі туды пасля даследавання, але пазней ён знік і дадатковае даследаванне цяпер немагчыма.
Растоўскі перыяд Пад 6496 (988) годам «Аповесць мінулых часоў» апавядае як Уладзімір Святаславіч пасадзіў сваіх сыноў па розных гарадах, у тым ліку Яраслаў у Растоў. Дату лічаць умоўнай, бо пад ёй змешчана шмат падзей. Паводле Карпава, Яраслаў мог паехаць у Растоў не раней за 989 год.
Апроч факту атрымання стальца, летапісы пра княжанне Яраслава ў Растове нічога не паведамляюць, усе звесткі пра гэты перыяд позняга і легендарнага характару, іх гістарычная пэўнасць малая.
Яраслаў атрымаў растоўскі сталец дзіцём, лічаць, што рэальную ўладу здзяйсняў пасланы з ім настаўнік («кармілец», «дзядзька»). На думку Карпава, настаўнікам мог быць згаданы летапісам пад 1018 года «кармілец і ваявода імем Буды». Імаверна, Буды быў бліжэйшым паплечнікам Яраслава ў Ноўгарадзе, калі «кармілец» князю быў ужо не патрэбен, таму быць ім Буды мог толькі раней — падчас растоўскага княжання.
З часам княжання Яраслава ў Растове звязваюць заснаванне Яраслаўля. Упершыню горад згаданы «Аповесцю мінулых часоў» пад 1071 годам у апісанні выкліканага голадам у . Назва горада разам з часам першай згадкі, хутчэй пацвярджаюць сувязь Яраслава з заснаваннем паселішча.
Паводле аднаго з паданняў, Яраслаў ехаў паўз Волгі з Ноўгарада ў Растоў і дарогай на яго напаў мядзведзь. Князь з дапамогай світы быццам забіў звера сякерай і загадаў паблізу гэтага месца, на мысе над Волгай, зрубіць крэпасць, названую ў яго імя — Яраслаўль. Падзея сімвалічна выяўлена на пазнейшым гербе горада. Паданне выкладзена ў «Казанні пра пабудову града Яраслаўля», апублікаваным ў 1877 годзе. На думку гісторыка і археолага Мікалая Вароніна, у аснове «Казання», створанага ў XVIII—XIX стст., народныя паданні, звязаныя са старажытным культам мядзведзя, характэрным для плямёнаў лясной зоны сучаснай Расіі. Ранейшая версія падання апублікавана Міхаілам Ляніўцавым у 1827 годзе.
Аднак ёсць сумневы, што яраслаўскае паданне звязана менавіта з Яраславам, хоць яно, імаверна, адлюстроўвае некаторыя факты з пачатковай гісторыі горада.
У 1958—1959 гадах яраслаўскі гісторык абгрунтаваў з’яўленне горада не раней за 1010 год, які цяпер лічыцца часам заснавання Яраслаўля.
У Растове Яраслаў княжыў да смерці свайго старэйшага брата, наўгародскага князя Вышаслава. «Аповесць мінулых часоў» не дае часу смерці Вышаслава, яе спрабуюць вызначыць праз пазнейшыя крыніцы. «Ступенная кніга» (XVI ст.) паведамляе, што Вышаслаў памёр раней за Рагнеду, яна паводле «Аповесці мінулых часоў» памерла ў 1000 годзе. Але гэта можа быць толькі здагадкай складальнікаў «Ступеннай кнігі». Паводле Тацішчава, Вышаслаў памёр у 6518 (1010/1011) годзе, але на чым грунтуецца дата гісторык не паведаміў. Аднак, 1010/1011 год, як час заняцця Яраславам наўгародскага стальца, цяпер прыняты многімі гісторыкамі.
Наўгародскі перыяд
Пасля смерці Вышаслава старэйшым сынам Уладзіміра Святаславіча лічыўся Святаполк, аднак вялікі князь па нейкіх прычынах вырашыў пакінуць яго ў Тураве. Наступны па старшынстве сын, Ізяслаў, таксама да таго моманту памёр, аднак ён яшчэ пры жыцці бацькі быў пазбаўлены правоў на агульнародавую спадчыну — абмежаваны спадчынай маці, Полацкам. Таму Уладзімір у Ноўгарад пасадзіў Яраслава.
Наўгародскі князь падпарадкоўваўся вялікаму князю, мусіў выплачваць штогод даніну ў 2000 (2/3 сабранай у Ноўгарадзе і падпарадкаваных яму землях). Аднак 1/3 (1000 грыўняў) заставалася на ўтрыманне князя і яго дружыны, колькасць якой толькі саступала дружыне вялікага князя кіеўскага.
Імаверна, да гэтага перыяду адносіцца першы шлюб Яраслава. Імя яго першай жонкі пэўна невядома, як думаюць, яе маглі зваць Ганнай.
Падчас раскопак у Ноўгарадзе археолагі знайшлі адзіны пакуль асобнік свінцовай пячаткі Яраслава, падвешанай калісьці да княжацкай граматы. На адным яе баку выяўлены святы воін Георгій з дзідай і шчытом і яго імя, на другім — чалавек у плашчы і шлеме, параўнальна малады, з вусамі, але без барады, а таксама надпіс па баках пагруднай фігуры «Яраслаў. Князь Рускі». Напэўна, на пячатцы змешчаны даволі ўмоўны партрэт князя.
Перыяд наўгародскага княжання Яраслава да 1014 года як і растоўскі мала апісаны ў летапісах. Да Яраслава князі з часоў Рурыка жылі на каля Ноўгарада, Яраслаў жа пасяліўся ў самым Ноўгарадзе, які да таго часу стаў значным паселішчам. Княжацкі двор размяшчаўся на Волхава, гэта месца атрымала назву . Акрамя таго, Яраслаў меў і загарадную рэзідэнцыю ў Сяльцы на Ракаме, на поўдзень ад Ноўгарада.
Паўстанне супраць бацькі У 1014 годзе Яраслаў адмовіўся ад выплаты бацьку ў Кіеў штогадовага ў дзве тысячы грыўняў, які плацілі перад тым пасаднікі наўгародскія.
Гісторыкі думаюць, што дзеянні Яраслава маглі быць звязаны з намерам Уладзіміра перадаць кіеўскі сталец аднаму з малодшых сыноў, растоўскаму князю , якога ён у апошнія гады наблізіў да сябе і перадаў камандаванне дружынай, што фактычна значыла прызнанне Барыса спадчыннікам. Магчыма, таму паўстаў супраць Уладзіміра старэйшы сын Святаполк, які пасля гэтага быў зняволены ажно да часу смерці бацькі..
Каб супрацьстаяць бацьку, Яраслаў наняў за морам варагаў на чале з . Уладзімір, які жыў у пад Кіевам, не спяшаўся з дзеяннямі, хоць, паводле летапісаў, і рыхтаваўся асабіста ісці супраць сына і загадаў папраўляць дарогі і будаваць масты. Акрамя таго, у чэрвені 1015 года ўварваліся печанегі і сабраная супраць Яраслава армія, узначаленая Барысам, вымушана была заняцца адбіццём набегу качэўнікаў, якія пачуўшы пра набліжэнне праціўніка і павярнулі назад.
Тым часам, нанятыя Яраславам варагі бяздзейнічалі ў Ноўгарадзе і пачалі ўчыняць беспарадкі. Паводле , «». Варагі ўзбуджалі незадаволенасць наўгародцаў. Канфлікт пагаршаўся яўнай перавагай, якую Яраслаў і Інгігерда аддавалі наёмнай варажскай дружыне, пры скаргах наўгародцаў звычайна бралі бок. Урэшце, наўгародцы за адну ноч перабілі многіх варагаў. Яраслаў тады быў у сваёй загараднай рэзідэнцыі на Ракаме, ён паклікаў да сябе прадстаўнікоў наўгародскай арыстакратыі, удзельнікаў знішчэння варагаў, абяцаў дараванне, але жорстка расправіўся з імі. Адбылося гэта ў ліпені—жніўні 1015 года.
15 ліпеня 1015 года ў Бераставе памёр Уладзімір Святаславіч не паспеўшы разабрацца з падпарадкаваннем сына ў Ноўгарадзе. Неўзабаве Яраслаў атрымаў ліст ад сястры Прадславы, яна паведамляла пра смерць бацькі і пра падзеі пасля яе. Вестка вымусіла яго прымірыцца з наўгародцамі, князь паабяцаў выплаціць віру за кожнага ім забітага. Напэўна, канфлікт быў цалкам залагоджаны, у далейшых падзеях наўгародцы нязменна падтрымлівалі Яраслава.
Барацьба за кіеўскі сталец