Варшаўскі дагаворАрганізацыя Варшаўскага Дагавора Ваенны альянс 300px 300px Штаб-кватэра СССР, Масква Удзельнікі 7 сталых удзельнікаў Афіцыйныя мовы Руская, нямецкая, польская, венгерская, чэшская, румынская, балгарская Камандуючыя аб’яднанымі ваеннымі сіламі краін АВД Іван Конеў (1955—1960) Віктар Кулікоў (1977—1991) Начальнік штаба аб’яднаных ваенных сіл краін АВД Аляксей Антонаў (1955—1962) Уладзімір Лобаў (1989—1990) Гістарычныя падзеіДагавор падпісаны Венгерскае паўстанне Аперацыя «Дунай» Дагавор скасаваны17 мая 1955 4 лістапада 1956 21 жніўня 1968 1 ліпеня 1991 Варша́ўскі дагавор (Дагавор аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе) ад 14 мая 1955 года — дакумент, які аформіў стварэнне ваеннага саюза еўрапейскіх сацыялістычных дзяржаў пры вядучай ролі Савецкага Саюза — Арганізацыі Варшаўскага дагавора (АВД) і замацаваў двухпалярнасць свету на 34 года. Складанне дагавора з’явілася зваротнай мерай на далучэнне Заходняй Германіі да НАТАDavid S. Yorst. NATO Transformed: The Alliance’s New Roles in International Security. (Washington D.C.: U.S. Institute of Peace Press, 1998), 31..

Дагавор падпісаны Албаніяй, Балгарыяй, Венгрыяй, ГДР, Польшчай, Румыніяй, СССР і Чэхаславакіяй 14 мая 1955 на Варшаўскай нарадзе еўрапейскіх дзяржаў па забеспячэнні міру і бяспекі ў Еўропе.

Дагавор набыў моц 5 чэрвеня 1955 года. 26 красавіка 1985 года, з прычыны заканчэння тэрміну дзеяння, быў падоўжаны на 20 гадоў.

У сувязі з пераўтварэннямі ў СССР і іншых краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў лютым 1991 года дзяржавы-ўдзельнікі АВС скасавалі яе ваенныя структуры, а 1 ліпеня 1991 года ў Празе падпісалі Пратакол аб поўным спыненні дзеяння Дагавора.

Склад Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік border|22px Народная Рэспубліка Албанія (спыніла ўздел у АВД у 1961 з-за ідэалагічных супярэчнасцяў; афіцыйна выйшла ў 1968 — пасля ўводу войскаў АВД у Чэхаславакію) Народная Рэспубліка Балгарыя border|22px Сацыялістычная Рэспубліка Румынія border|22px Венгерская Народная Рэспубліка Польская Народная Рэспубліка Чэхаславацкая Сацыялістычная Рэспубліка Германская Дэмакратычная Рэспубліка (1956—1990)

Умовы дагавора Дагавор складаўся з прэамбулы і 11 артыкулаў. У адпаведнасці з яго ўмовамі і Статутам ААН, дзяржавы — удзельнікі Варшаўскага дагавора абавязваліся ўстрымлівацца ў сваіх міжнародных адносінах ад пагрозы сілай ці яе ўжывання, а ў выпадку ўзброенага нападу на каго-небудзь з іх, аказаць неадкладную дапамогу ўсімі сродкамі дзяржавам, якія падвергліся нападу.

Кіроўныя органы Палітычны кансультатыўны камітэт (ПКК) — для правядзення кансультацыяй і разгляда пытанняў, якія ўзнікаюць у сувязі з ажыццяўленнем Варшаўскага дагавора. Аб’яднанае камандаванне ўзброенымі сіламі (АКУС) — для забеспячэння ўзаемадзеяння ўзброеных сіл і ўмацавання абараназдольнасці краін-удзельніц Варшаўскага дагавора.

Ваенныя кіраўнікі АВД справа|250px

Галоўнакамандуючыя Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі краін-удзельніц Варшаўскага дагавора 1955—1960 — Іван Конеў — Маршал Савецкага Саюза. 1960—1967 — Андрэй Грэчка — Маршал Савецкага Саюза. 1967—1976 — Іван Якубоўскі — Маршал Савецкага Саюза. 1977—1989 — Віктар Кулікоў — Маршал Савецкага Саюза. 1989—1991 — Пётр Лушаў — генерал арміі.

Начальнікі штаба Аб’яднаных узброеных сіл краін-удзельніц Варшаўскага дагавора 1955—1962 — Аляксей Антонаў — генерал арміі. 1962—1965 — Павел Батаў — генерал арміі. 1965—1968 — Міхаіл Казакоў — генерал арміі. 1968—1976 — Сяргей Шцяменка — генерал арміі. 1976—1988 — Анатоль Грыбкоў — генерал арміі. 1989—1991 — Уладзімір Лобаў — генерал арміі.

Дзейнасць Жнівень 1968 года — увод войскаў у Чэхаславакію (прыгнечанне Пражскай вясны).

Дэкларацыі На Маскоўскім пасяджэнні ПКК (1958) была прынята Дэкларацыя, у якой прапанавалася скласці пакт пра ненапад паміж дзяржавамі — удзельнікамі Варшаўскага дагавора і членамі НАТА.

У прынятай на пасяджэнні ПКК у Маскве (1960) Дэкларацыі саюзныя дзяржавы ўхвалілі рашэнне савецкага ўрада ў аднабаковым парадку адмовіцца ад ядзерных выпрабаванняў пры ўмове, што заходнія дзяржавы таксама не адновяць ядзерных выбухаў, і заклікалі стварыць спрыяльныя ўмовы для завяршэння выпрацоўкі дагавора пра спыненне выпрабаванняў ядзернай зброі.

На Варшаўскай нарадзе ПКК (1965) абмяркоўвалася становішча, якое склалася ў сувязі з планамі стварэння шматбаковых ядзерных сіл НАТА, а таксама разгледжаныя ахоўныя меры на выпадак ажыццяўлення гэтых планаў. Будапешцкая нарада ПКК (1966) — прынята Дэкларацыя пра ўмацаванне міру і бяспекі ў Еўропе.

Вучэнні і манеўры Праводзіліся сумесныя камандна-штабныя і ваенныя вучэнні і манеўры. Вучэнні праводзіліся на тэрыторыі ўсіх уваходных у АВД краін. Найбольш буйнымі сталі вучэнні пад кодавымі назвамі «Квартэт» (1963), «Кастрычніцкі штурм» (1965), «Радопы» (1967), «Днепр» (1967), «Поўнач» (1968), «Братэрства па зброі» (1970), «Захад-81» (1981), «Шчыт-82» (1982).

Разведка Падчас дзеяння Варшаўскага Дагавора паміж разведкамі краін-удзельніц вялася сталая каардынацыя, з 1979 года пачала дзейнічаць глабальная сістэма радыёэлектроннай разведкі — Сістэма аб’яднанага ўліку даных пра праціўніка (САУД), якая ўключала ў сябе сродкі радыёэлектроннай і касмічнай разведкі СССР, Балгарыі, Венгрыі, Польшчы, Чэхаславакіі, ГДР, а таксама краін, якія не ўваходзілі ў Варшаўскі Дагавор — В’етнама, Манголіі і Кубы.

Галерэя

Гл. таксама Тэрытарыяльна-палітычная экспансія Расіі Паўночная група войскаў Цэнтральная група войскаў Паўднёвая група войскаў Група савецкіх войскаў у Германіі (пазней — Заходняя група войскаў)

Спасылкі

Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1955 годзе Катэгорыя:Халодная вайна Катэгорыя:Гісторыя Еўропы Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Балгарыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Венгрыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Польшчы Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы ГДР Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Румыніі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы СССР Катэгорыя:Ваенна-палітычныя блокі Катэгорыя:1955 год у Варшаве Катэгорыя:Гісторыя Варшавы