Жан-Анарэ́ Фрагана́р (, — ) — французскі жывапісец і гравёр. Працаваў у стылі ракако. Стварыў больш за 550 карцін (не лічачы рысункаў і гравюр).
Біяграфія Перш вучань Жан Батыста Шардэна, а потым Франсуа Бушэ. У 1752 за карціну «Ахвярапрынашэнне Іераваама» атрымаў Вялікую Рымскую прэмію і адправіўся ў Рым. У Рыме значны ўплыў аказалі на яго італьянскія майстры XVII стагоддзя Бароча, Салімена, П’етра да Картона і асабліва . Пасябраваўшы тут з жывапісцам Юберам Раберам, ён зрабіў разам з ім і з таленавітым аматарам мастацтва Сен-Нонам паездку на поўдзень Італіі. Плодам гэтай паездкі было выданне тома «Voyage de Naples et de Sicile», у якім большасць рысункаў гравіравана Фраганарам. Па вяртанні ў Парыж ён выставіў у салоне 1765 г. карціну «Смерць Карэза» (знаходзіцца ў Луўрскім музеі ў Парыжы), за якую каралеўская акадэмія мастацтваў прыняла яго ў свае члены.
Аднак неўзабаве пасля таго ён кінуў гістарычны род жывапісу і, падпарадкаваўшыся густу таго часу, стаў пісаць ідэалістычныя жанры і пастаралі ў духу Вато і Бушэ, сцэны інтымнага жыцця пікантнага, часам бессаромна-эратычнага зместу, дэкаратыўныя пано, партрэты, мініяцюры, акварэлі, пастэлі і час ад часу займацца афортным гравіраваннем. Яго творы ўвайшлі ў вялікую моду і прадаваліся па высокім кошце, дзякуючы чаму ён паспеў узбагаціцца. Але рэвалюцыя разарыла яго, а класіцызм, паселены ў французскім мастацтве Ж.-Л. Давідам, пазбавіў яго ранейшай папулярнасці.
У 1793 годзе Фраганар з’ехаў з Парыжа ў Грас. На пачатку XIX стагоддзя ён вярнуўся ў Парыж, дзе памёр у 1806 годзе, амаль цалкам забыты.
Творы «Арэлі» («Шчаслівая выпадковасць катання на арэлях») (1767—1768) «Жаданае імгненне» «Пацалунак употай» (1780-я)
Літаратура Baron Roger Portalis. Honoré Fragonard, sa vie et son oeuvre. — Paris, 1888.
Спасылкі
Спасылкі Фабрыка і музей духоў Fragonard
Катэгорыя:Мастакі Францыі Катэгорыя:Мастакі ракако