Шапуры — вёска ў Акцябрскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.

Гісторыя У XIX стагоддзі ў складзе маёнтка Сялюты. У 1834 годзе тут 122 рэвізскія сялянскія душы. У 1846 годзе прыватная ўласнасць палкоўніка памешчыка М. П. Храпавіцкага. У 1847 годзе ў Шапурах 9 двароў, 122 жыхары. У 1886 годзе вёска ў Сялюцкай воласці Віцебскага павета і губерні, тут 8 двароў, 80 жыхароў, прыпісная праваслаўная царква.

З 20 жніўня 1924 года вёска ў Сялюцкім сельсавеце Віцебскага раёна і акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскага раёна і вобласці. У 1924 годзе вясковыя дзеці наведвалі школу 1-й ступені ў вёсцы Сялюты. У 1926 годзе ў Шапурах 23 двары, 94 жыхары. У 1933 годзе сюды пераселены жыхары населеных пунктаў Забалоцце, Анікаўка, у 1936 годзе — Забалотнікі, Селіноўка.

У 1941 годзе ў вёсцы 88 двароў, 350 жыхароў. З ліпеня 1941 па чэрвень 1944 года Шапуры акупіраваны нямецкімі войскамі, якія ў кастрычніку 1943 года знішчылі тут 88 двароў і 10 мірных жыхароў. Вывезены ў Германію 31 чалавек, вярнулася 16. На фронце загінула 26 вяскоўцаў, у партызанах 3.

З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Акцябрскім сельсавеце, у 1962—1975 гадах яго цэнтрРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. У 1969 годзе тут 83 двары, 230 жыхароў. На 1 студзеня 2003 года — 75 двароў, 133 жыхары. Вёска ў складзе камунальнага унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Сялюты».

Славутасці У вёсцы захаваліся археалагічныя помнікі — гарадзішча і селішча.

Вядомыя ўраджэнцы Іван Паўлавіч Собалеў — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Літаратура З гісторыі населеных пунктаў / Падр. В. В. Віталева // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкалегія: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С. 768.

Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна