Цукровая галава () — гара ў Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія. Вышыня — 396 м.

Вяршыня, якая ўзвышаецца над залівам Гуанабара ва ўсходняй частцы Рыа, з’яўляецца адной з асноўных славутасцяў горада. З-за сваёй незвычайнай формы, якую бразільцы параўноўваюць з кавалкам цукру, яна атрымала назву «Цукровая галава». Па іншай версіі назва ідзе ад фразы «paunh-acuqua», што на мове тубыльцаў племя Тупі перакладаецца як «Высокі пагорак» або «Вартавы заліва». Паходжанне формы гары звязана з выветрываннем інтрузіўных магматычных парод, якія апынуліся на зямной паверхні. Расліннасць на схілах практычна адсутнічае.

У 1565 годзе ля падножжа цукровай галавы было заснавана паселішча партугальцаў, якое стала пасля горадам Рыа-дэ-Жанейра. Першае афіцыйна засведчанае ўзыходжанне на вяршыню здзейсніла англійская дзіцячая медсястра Генрыэта Карстэйрс, у 1817 годзе яна ўзняла на верхавіне гары брытанскі сцяг.

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Горы Бразіліі Катэгорыя:Рыа-дэ-Жанэйра Катэгорыя:Геаграфія Рыа-дэ-Жанэйра