Сіні мост — мост у Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга, перакінуты праз раку Мойку, злучае паміж сабой Казанскі і 2-й Адміралцейскі астравы.
З’яўляецца самым шырокім (97,3 м) мостам у горадзе. Уваходзіць у ансамбль Ісакіеўскай плошчы.
Размяшчэнне Злучае Ісакіеўскую плошчу з завулкам Антоненка (былы Новы завулак) і Вазнясенскім праспектам. Пры гэтым мост з’яўляецца «хаванцам»: з-за сваёй рэкорднай шырыні ён успрымаецца часткай плошчы.
Бліжэйшая станцыя метрапалітэна (800 м) — «Садовая».
Назва Назва «Сіні» ідзе ад першапачатковага драўлянага моста, які быў выфарбаваны ў сіні колер.
Катэгорыя:Масты Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:1737 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Санкт-Пецярбургу Катэгорыя:Масты цераз Мойку