Агульяс-Неграс () або Ітатыая () — горная вяршыня ў Бразіліі. Вышэйшы пункт хрыбта Сера-да-Мантыкейра і другі па вышыні ў краіне (2791,55 м).
Вяршыня размешчана на паўднёвым усходзе Бразіліі, за 150 км на паўночны захад ад горада Рыа-дэ-Жанэйра, на тэрыторыі нацыянальнага парку Ітатыая.
Складзеная гранітамі і сіенітамі.
Літаратура Латинская Америка: Энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. В. В. Вольский. — М.: Советская энциклопедия, 1980. — С. 224. — 576 с. с илл.
Катэгорыя:Геаграфія Мінас-Жэрайса Катэгорыя:Геаграфія Рыа-дэ-Жанэйра Катэгорыя:горы Бразіліі