«Князь-возера» — балет у 4 актах 7 карцінахКНЯЗЬ-ОЗЕРО кампазітара Васіля Залатарова, пастаўлены Канстанцінам Мулерам у 1949 годзеПИОНЕР БЕЛОРУССКОГО БАЛЕТА . Дырыжор — Ілья Гітгарц, Б. Мардвінаў.
Сюжэт
Лібрэта спектакля напісаў М. М. Клімковіч у сааўтарстве з В. ВайноненамЮбілей на матэрыяле беларускага музычнага фальклору. У аснове сюжэна была пакладзена адна з старажытных палескіх легенд аб возеры — грозным помсніку за крыўды і здзекі феадалаў над простым народам. Возера з’яўлялася нейкім сімвалам тых сіл прыроды, што дапамагаюць двум закаханым — Васілю і Надзейцы — перамагчы жорсткага «чорнага князя», які гіне разам са сваім замкам і ўсёй баявой дружынай у водах возера, якое выйшла з берагоў.
Харэаграфія
Балетмайстар удала знайшоў рашэнне масавых, ансамблевых і сольных танцаў, узбагаціў танцавальную лексіку фальклорнымі элементаміИстория Национального академического Большого театра оперы и балета Республики Беларусь . У балеце пастаўлены беларускія народныя танцы «Крыжачок» і «Лявоніха»Алексютович Л. К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Под ред. М. Я. Гринблата. Мн., «Вышейш. школа», 1978. 528 с. с ил.Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — : БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9. .
Спецыяльна для спектаклю К. Мулерам быў пастаўлены сцэнічны танец «Вяночак», у якім адлюстраваліся тыповыя рысы дзявочых карагодаў. Пазней гэты танец увайшоў у рэпертуар многіх дзяржаўных і самадзейных мастацкіх калектываў.
Акцёры
Васіль — С. У. Дрэчын (першы выканаўца), В. П. МіронаўВалерий Миронов: полвека на балетной сцене , М. К. ШэхаўБЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004. Надзейка — А. В. Нікалаева (першая выканаўца), Л. М. РажанаваРЯЖЕНОВА Лидия Михайловна Князь — С. У. Дрэчын, С. А. Паўлаў Хмара — І. М. Дароніна
Уплыў на культуру
На музыку «Князь-возера» пазней былі пастаўлены яшчэ два балетных спектакля: «Аповесць пра каханне» (1953) і «Палымяныя сэрцы» (1955).
Узнагароды
Група стваральнікаў і ўдзельнікаў спектакля (кампазітар В. А. Залатароў, балетмайстар К. А. Мулер, мастак С. П. Нікалаеў, акцёры С. У. Дрэчын і А. В. Нікалаева) былі ў 1950 г. удастоены звання лаўрэатаў Сталінскай прэмііНастаўнік і творца.
Спасылкі
Сцэна з балета Тэатр оперы і балета: Сцэна з балета «Князь-возера» Залатарова. 1949
Катэгорыя:Балет у Беларусі