Беларуская дзяржаўная філармонія, Установа «Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія» — філармонія ў горадзе Мінску. Архітэктар будынка — Г. М. Бенядзіктаў.
Гісторыя Афіцыйна адкрылася 25 красавіка 1937 года ў складзе сімфанічнага аркестра, аркестра беларускіх народных інструментаў, Беларускага ансамбля народнай песні і танца і Беларускай харавой капэлы. Спачатку не мела нават свайго памяшкання. Першы галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Белдзяржфілармоніі Ілья Мусін успамінаў: «Канцэртнай залай філармоніі служыла памяшканне клуба. Няўтульнае, пустое фае, гэткая ж непрывабная зала. Замест эстрады — тыповая клубная сцэна з кужэльнымі парталамі. Акустыка агідная. Нядзіўна, што гэта памяшканне не спрыяла прыцягненню слухачоў».
У красавіку 1963 года адбылося адкрыццё канцэртнай залы (930 месцаў, раён плошчы Я. Коласа, Бульвар Мулявіна).
На працягу двух гадоў праводзіліся рамонтныя работы, была палепшана акустыка залы, падсвятленне. Колькасць месцаў у Вялікай зале было скарочана да 688 і адкрыта Малая зала імя Р. Шырмы (200 месцаў).
26 студзеня 2005 года адбыўся першы канцэрт у абноўленай зале.
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў філармоніі выйшаў 13 жніўня на акцыю пратэсту з плакатамі «У мяне скралі голас»Хор Белорусской филармонии вышел протестовать с плакатами «У меня украли голос». И спел. Харавая капэла імя Рыгора Шырмы выканала на прыступках будынка песню «Магутны Божа»МИР. Государственная академическая хоровая капелла им. Ширмы. Супрацоўнікі філармоніі на працягу 2 тыдняў выходзілі на акцыі пратэстаў, выконваючы таксама «Купалінку», «Пагоню» М. Багдановіча, «Разбуры турмы муры» і іншыя песні як на плошчы Якуба Коласа, так і перад МТЗАртысты Мінска прыехалі да МТЗ, каб заспяваць для бастуючых рабочых ВІДЭА, у крытым павільёне Камароўскага рынкуНа Комаровском рынке исполнили песню «Пагоня»., на станцыі метро «Купалаўская», у атрыумах гандлёвых цэнтраў «Сталіца» і «Галерэя».
Архітэктура Будаўніцтва вялося з 1955 года па паўторна выкарыстанаму праекту, які ў 1959 годзе пасля завяршэння агульных работ перапрацаваны архітэктарам Г. Бенядзіктавым з улікам спецыфікі прызначэння. Будынак адкрыты ў 1963 годзе. Трохпавярховы прамавугольны ў плане аб’ём з двухсхільным дахам. У 1983 годзе да тарца будынка дабудавана пяціпавярховае крыло. Галоўны фасад аформлены порцікамі з 6 канеліраванымі слупамі і трохвугольным франтонам. На бакавых фасадах вылучаюцца паўкруглыя эркеры лесвіц фае. Фасады па тынкоўцы аформлены пад блочную муроўку і завершаны магутным карнізам. Прасценкі паміж вокнамі бакавых фасадаў крапаваны шырокімі лапаткамі з арнаментальнымі паясамі ў завяршэнні. Вокны ў прафіляваным абрамленні з падаконнымі філёнгамі.
Канцэртная зала (996 месцаў) вырашана ў форме амфітэатра. Устаноўлены арган работы чэшскіх майстроў. Двухсветлавое фае з антрэсольнай галерэяй мае каланаду. Інтэр’ер аздоблены габеленам «Музыка» (1976; аўтары В. Нямцоў, У. Ткачоў, А. Яскін).
Творчыя калектывы Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча Заслужаны калектыў Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р. Шырмы Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь Ансамбль салістаў «Класік-авангард» Мінскі струнны квартэт Ансамбль салістаў пад кіраваннем І.Іванова Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі «Свята» Ансамбль «Камерата» Фальклорная група «Купалінка» Канцэртна-гастрольны аддзел Філармонія для дзяцей і юнацтва
Раней у складзе філармоніі працаваў Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра «Зніч», які спыніў існаванне.
Дырэктары Рыгор Прагін (1937—1951) Ігар Андрэеў (1999—2002) Аляксандр Гарбар (2004—2020) Аляксандр Нікіта (2020—2025) Сяргей Пукіта (з 2025)
Адлюстраванне ў культуры У 2008 годзе выйшаў у свет дакументальны фільм «Адкрыты сезон» у гонар 70-годдзя філармоніі (РУП «Беларускі відэацэнтр», рэж. Аляксандр Старчанка)
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйны сайт Белдзяржфілармоніі
Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:Праспект Незалежнасці (Мінск) Катэгорыя:Культура Мінска Катэгорыя:Філармоніі Беларусі
Катэгорыя:З’явіліся ў 1937 годзе Катэгорыя:1937 год у Мінску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Георгія Бенядзіктава Катэгорыя:Плошча Якуба Коласа