Захар Іванавіч Баркоўскі (, в. Ліплянск, — ) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971). Заслужаны аграном БССР (1966). Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Скончыў БСГА ў 1957 годзе. У 1934—1939 гг. аграном саўгаса «Побалова» Рагачоўскага раёнаБаркоўскі Захар Іванавіч . З 1944 г. дырэктар эксперыментальнай базы «Вусце» Аршанскага раёна. Званне Героя прысвоена за поспехі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці.
Узнагароды і памяць Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 2-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі, у тым ліку «За адвагу». На фасадзе адміністрацыйнага будынка эксперыментальнай базы «Вусце» ў 2011 годзе ў гонар З. І. Баркоўскага ўстаноўлена мемарыяльная дошкаБаркоўскі Захар Іванавіч .
Літаратура Баркоўскі, З. Пераадолець інертнасць / З. Баркоўскі // Віцебскі рабочы. — 1988. — 22 крас. — С. 3. Баркоўскі Захар Іванавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — С. 524. Вепарок, Г. Чалавека атэстуе ніва / Г. Вепарок // Ленінскі прызыў (Орша). — 1971. — 17 крас. — С. 2. Каралёў, Г. 120 старонак гісторыі / Г. Каралёў // Віцебскі рабочы. — 1987. — 28 крас. — С. 2. Королёв, Г. Земля-кормилица / Г. Королев // Знаменосцы трудовой славы / сост. Г. С. Гужва, В. Г. Скопа, Е. Я. Рыклин. — Мн., 1984. — С. 33-38. Лазука I. Помняць яго ў «Вусці» / І. Лазука // Голас Сенненшчыны. — 2000. — 6 студз. — С. 2. Главная должность. — Мн., 1973
Спасылкі Баркоўскі Захар Іванавіч
Катэгорыя:Кандыдаты сельскагаспадарчых навук Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Заслужаныя аграномы БССР Катэгорыя:Аграномы Беларусі