Мікалай Пятровіч Чэпік (, в. Первы Май, , Мінская вобласць — , ) — Герой Савецкага Саюза, намеснік камандзіра інжынерна-сапёрнага ўзвода 317-га гвардзейскага парашутна-дэсантнага палка ў складзе 40-й арміі Чырванасцяжнай Туркестанскай ваеннай акругі, гвардыі старшы сяржант.
Біяграфія У мірны час, да пачатку Афганскай вайны, працаваў манцёрам на Мінскай станцыі пуцей Беларускай чыгункі. У 1978 гозе быў прызваны ў рады Савецкай Арміі і адпраўлены служыць у Афганістан у складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў.
Подзвіг 29 лютага 1980 года ў адным з баёў быў паранены ў нагу і акружаны маджахедамі. Каб не патрапіць у рукі ворага жывым, ён падарваў міну, ад аскепкаў якой загінуў, знішчыўшы 32 маджахеды.
Узнагароды Званне Героя Савецкага Саюза старэйшаму сяржанту Чэпіку М. П. было прысвоена пасмяротна Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета ад 28 красавіка 1980 года.
Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Памяць Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2003 года № 575 пасмяротна ўзнагароджаны медалём «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана». Быў занесены ў Кнігу пашаны ЦК УЛКСМ. Імя Героя носяць вуліца ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі і школа, у якой ён вучыўся. У канцы снежня 2004 года помнік Герою Савецкага Саюза М. П. Чэпіку адкрыты ў Віцебскуhttps://rytan.schools.by/pages/ga-brpa .
Крыніцы
Гл. таксама Музей Героя Савецкага Саюза Мікалая Чэпіка
Катэгорыя:Савецкая гвардыя