Эдуард Іванавіч Шыркоўскі (, вёска Новы Свержань, Стаўбцоўскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польшча (цяпер Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — , ) — Старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь (1990—1994).

Біяграфія Беларус. У 1954 годзе скончыў Мінскі юрыдычны інстытут, у 1959 годзе — школу № 304 КДБ пры СМ СССР.

Пасля вучобы ў Мінскім юрыдычным інстытуце працаваў следчым пракуратуры Камсамольска-на-Амуры. У 1955—1957 гадах на камсамольскай рабоце — сакратар райкама УЛКСМ Камсамольска-на-Амуры.

У органах дзяржаўнай бяспекі з 1957 года — курсант школы № 304, затым, у 1959-1961 гадах — супрацоўнік следчага аддзела УКДБ пры СМ СССР па Свярдлоўскай вобласці.

З 1961 года — супрацоўнік АУ КДБ пры СМ СССР Уральскай ваеннай акругі.

У 1968—1973 гадах — супрацоўнік следчага аддзела КДБ пры СМ СССР.

У 1973—1985 гадах — начальнік аддзялення, намеснік начальніка аддзела, начальнік аддзела 2-га Галоўнага ўпраўлення КДБ пры СМ СССР.

З 1985 года праходзіў службу ў КДБ БССР — начальнік УКДБ БССР па Віцебскай вобласці. У 1988 годзе прызначаны першым намеснікам старшыні КДБ БССР. З 16 лістапада 1990 года па 25 студзеня 1994 года — Старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь.

Прысутнічаў у Віскулях падчас падпісання Дамовы пра стварэнне Садружнасці незалежных дзяржаў, адкуль 7—8 снежня рэгулярна інфармаваў Міхаіла Гарбачова пра ход падзеяў, гатовы ў выпадку загаду да арышту «змоўшчыкаў».

25 студзеня 1994 на закрытым паседжанні Вярхоўнага Савета Беларусі вызвалены ад займанай пасады разам з міністрам унутраных спраў Уладзімірам Ягоравым. Прычынай іх адстаўкі стала падпісанне імі дазволу на экстрадыцыю былых лідараў літоўскай кампартыі Буракявічуса і Ермалавічуса, затрыманых 15 студзеня 1994 года ў Беларусі. Дэпутаты парламенцкай апазіцыі ж сапраўднай прычынай адстаўкі Эдуарда Шыркоўскага і Уладзіміра Ягорава называюць іхняе супрацьстаянне з тагачасным прэм’ер-міністрам Вячаславам Кебічам. У канцы 1993 года абодва міністры звярнуліся да парламента з адкрытым лістом, дзе абвінавацілі атачэнне Кебіча ў неканстытуцыйных дзеяннях, у прыватнасці ў стварэнні неканстытуцыйных структураў і спробе прысабечыць КДБ. Неўзабаве яны былі вызваленыя ад пасадаў, а следам за імі і Станіслаў Шушкевіч.

З 31 сакавіка 1994 на пенсіі, пераехаў у Маскву, дзе і памёр. За два гады да смерці, у 2000 годзе, у інтэрв’ю маскоўскай газеце «Трыбуна» выказаў шкадаванне, што не арыштаваў у 1991 у Віскулях «гэтую тройку» (маюцца на ўвазе падпісанты Белавежскіх пагадненняў Станіслаў Шушкевіч, Леанід Кучма і Барыс Ельцын).

Пахаваны 14 сакавіка 2002 года на Траекураўскіх могілках.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Знакам Пашаны, 12 медалямі.

Гл. таксама

Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь

Літаратура Надтачаев В. Н. Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1 Ширковский Эдуард Иванович // Генералы органов государственной безопасности Беларуси: краткий биографический справочник (1918—2001) / Авт.-сост. И. З. Юркин и др. — Мн.: Арнелла, 2001. — С. 47.

Спасылкі Еўрарадыё

Катэгорыя:Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі Катэгорыя:Кавалеры ордэна «Знак Пашаны» Катэгорыя:Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь