Пра Маршала СССР гл.асобны артыкул Васіль Іванавіч Пятроў
Васі́ль Іва́навіч Пятро́ў ( года, вёска Бяляева, Веліжскі павет, Віцебская губерня (у цяперашні час , Смаленская вобласць — , ) — старшыня КДБ пры СМ БССР (1959—1970).
Біяграфія Рускі. У 1939 годзе скончыў Кіеўскае ваеннае вучылішча сувязі імя М. І. Калініна, у 1951 годзе — юрыдычны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя І. Франко (экстэрнам).
Пасля вучобы ў ваенным вучылішчы — у органах дзяржаўнай бяспекі: супрацоўнік ГА УДБ НКУС СССР Кіеўскай асобай ваеннай акругі.
У 1941—1946 гадах — супрацоўнік ГА Паўднёва-Заходняга і Сталінградскага франтоў, супрацоўнік ГУКР «Смерш» НКА СССР Паўднёвага, 4-га Украінскага франтоў, затым Прыкарпацкай ваеннай акругі.
З 1946 года — начальнік аддзялення, намеснік начальніка аддзела, начальнік аддзела УВКР МДБ СССР, начальнік аддзела контрразведкі 8-й механізаванай арміі Прыкарпацкай ваеннай округі. У 1954 прызначаецца намеснікам начальніка 3-га Галоўнага ўпраўлення КДБ пры СМ СССР, а ў 1956 — начальнікам ГА КДБ пры СМ СССР па Беларускай ваеннай акрузе.
З 13 кастрычніка 1959 г. па 10 жніўня 1970 года — старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі пры Савеце Міністраў БССР.
У 1970—1980 гадах — начальнік ГА КДБ пры СМ СССР у Паўночнай групе войскаў. Пасля звальнення ў запас кіраваў аддзелам Міністэрства гандлю БССР (1981—1983 гады).
З 1983 года на пенсіі.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені, Баявым чэхаславацкім крыжам, Камандорскі крыжам ордэна Адраджэння Польшчы і многімі медалямі.
Літаратура
Надтачаев В. Н. Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1 Петров Василий Иванович // Генералы органов государственной безопасности Беларуси: краткий биографический справочник (1918—2001) / Авт.-сост. И. З. Юркин и др. — Мн.: Арнелла, 2001. — С. 44.
Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска