{|cellspacing="0" cellpadding="2" border="1" style=" width:300px; border-collapse:collapse; border-color:#aaaaaa; background-color:#f9f9f9; font-size:100%;" |+Саюз паўднёваамерыканскіх нацый | align="center" colspan="2"| 120px|Сцяг Саюза паўднёваамерыканскіх нацый80px|Герб Саюза паўднёваамерыканскіх нацыйСцягГерб |- | align="center" colspan="2"|250px |- | Краіны-члены | Члены:
Назіральнікі:
} Афіцыйныя мовы англійскаяіспанскаянідэрландскаяпартугальская Палітычныя цэнтры Кіта Качабамба Кіраўніцтва — Прэзідэнт — Генеральны сакратар Фернанда ЛугаМарыя Эма Мехія Плошча — Агульная 1-е ў свеце * 17 715 335 км² Насельніцтва — Усяго (2007) — Шчыльнасць 3-е ў свеце * 384 381 000 21,7 чал/км² ВУП (на базе PPP) — Усяго (2007) — ВУП/чал 5-ы ў свеце * $ 3 673 043 млн $ 9 604 Дэкларацыя Куска Канстытуцыйны дагавор 8 снежня 2004 23 мая 2008 Валюты супольнасці песа Часавы пояс UTC-2 — UTC-5* Калі разглядаць як адзінае цэлае. Саюз паўднёваамерыканскіх нацый (, , , ) (іншая назва - Дэкларацыя Куска) — рэгіянальная палітычная і эканамічная арганізацыя дзяржаў Паўднёвай Амерыкі, створаная 8 снежня 2004.
Гісторыя стварэння
Падпісанне дэкларацыі аб стварэнні новай арганізацыі адбылося на саміце 12 дзяржаў у Куска (Перу).
У яе ўвайшлі дзяржавы-члены Паўднёваамерыканскага агульнага рынку МЕРКАСУР (Аргенціна, Бразілія, Парагвай і Уругвай), Андскай супольнасці (Балівія, Венесуэла, Калумбія, Перу і Эквадор), а таксама Чылі, Гаяна і Сурынам.
Гаяна і Сурынам падпісалі дэкларацыю, але адклалі сваё ўступленне ў паўднёваамерыканскую супольнасць нацый на нявызначаны тэрмін.
Найбольшую актыўнасць пры стварэнні супольнасці праявілі былыя прэзідэнты Перу Алехандра Таледа і Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва.
У дэкларацыі паказана, што яна адлюстроўвае імкненне народаў Лацінскай Амерыкі да інтэграцыі, адзінства і будаўніцтва агульнай будучыні. Асноўная задача новага саюза — на працягу 15 гадоў дамагчыся інтэграцыі эканомік і стварэння зоны свабоднага гандлю.
Плануецца, што першы час Паўднёваамерыканскім супольнасць будзе развівацца шляхам палітычнай каардынацыі дзеянняў краін-удзельніц, а ў будучыні павінны быць створаны агульнаамерыканскія інстытуты — савет міністраў, паўднёваамерыканскі парламент і суд правасуддзя.
Зноскі
Катэгорыя:Дэкларацыі Катэгорыя:Паўднёвая Амерыка Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі Катэгорыя:Гандлёвыя блокі