Артур Бартэльс (Artur Bartels — zapomniany pieśniarz litewski , Вільня, паводле больш імаверных звестак Дзяніскавічы або Радзівілімонты Анатоль Трафімчык. Этнічная карціна радзімы ў творчасці Артура Бартэльса // ACTA ALBARUTHENICA 22: 2022. S. 303. — Зміцер Юркевіч. Артур Бартэльс: талент, народжаны на беларускай зямлі // Культура і мастацтва, 3 студзеня 2024, Кракаў) — графік, паэт-песеннік.
Лічыўся пазашлюбным сынам аднаго з Радзівілаў, імаверна, Людвіка Мікалая Радзівіла (1774—1830), 11-га ардыната клецкага .
Паводле адных звестак удзельнічаў у паўстанні 1863—1864 гадоў у Беларусі і Літве, паводле іншых — удзелу няма пацвярджэнняў. Аднак, пэўны час жыў у эміграцыі. Па вяртанні з-за мяжы, жыў у Лагойску, Гарадку, Вільні.
З 1875 года Бартэльс тры гады жыў у Рызе, дзе хутка стаў адной з вядучых фігур у мастацкім і грамадскім жыцці мясцовай польскай калоніі. У 1878 годзе ён назаўжды пераехаў у Кракаў. Разам са сваёй жонкай Казімірай Ваньковіч (яе пляменнікам быў пісьменнік Мельхіёр Ваньковіч, які шмат згадвае Бартэльса ў сваіх аўтабіяграфічнай аповесці «Шчанячыя гады») ён жыў у «Доме пад Павуком» на вуліцы Кармеліцкай і хутка стаў грамадскай славутасцю. Пахаваны ў Кракаве на Ракавіцкіх могілках (квартал W, усходні шэраг).
Творчасць
Аўтар сатырычных малюнкаў (альбомы «Чалавек высокага паходжання», «Суседскі абедзік»; серыі «Пан Атаназы Скарупка — чалавек прагрэсіўны», «Пан Яўген», «Скнара»), надрукаваных у «Віленскім альбоме» ў 1858. Малюнкі суправаджаў рыфмаваным подпісамі, якія высмейвалі звычкі дваранства і дробнай местачковай шляхты. У сучаснай інтэрпрэтацыі лічыцца раннім папярэднікам жанру коміксаPaweł Stachnik. Artur Bartels. Pionier polskiego komiksu przez dekadę mieszkał w Krakowie // Dziennik Polski.
Вядомы таксама як бард, аўтар слоў і музыкі гумарыстычных і сатырычных песень, якія высмейвалі грамадскія і асабістыя недахопы сучаснікаў, адгукаліся на актуальныя грамадскія падзеі. У гэтым аспекце яго называлі «польскім Беранжэ», параўноўваючы са славутым французскім паэтам і аўтарам песень Жанам-Пьерам Беранжэ (1780—1857).
Памяць
18 студзеня 2012 года ў 17.30 у «Рэспубліканскай мастацкай галерэі» ГА «Беларускі саюз мастакоў» у Мінску адбылося адкрыццё мастацкай выставы паводле пленэра, прысвечанага Артуру БартэльсуМастацкая выстаўка паводле пленэра, прысвечанага Артуру БартэльсуУ Мінску адкрылася выстаўка паводле пленэра, прысвечанага памяці беларускага паэта і мастака XIX стагоддзя Артура Бартэльса .
Літаратура
Рыхлова В. А. Артур Бартэльс: талент пісьменніка і мастака // Роднае слова. — 2003. — № 7. — С. 92-99.
Спасылкі
Artur Bartels — zapomniany pieśniarz litewski
Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Паэты Расійскай імперыі Катэгорыя:Мастакі Расійскай імперыі Катэгорыя:Пісьменнікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Публіцысты Расійскай імперыі