Аляксандр Іванавіч Перапяліцын (, Пакроўск, Самарская губерня — , Масква) — беларускі і савецкі дзяржаўны дзеяч, супрацоўнік спецыяльных службаў СССР і БССР.
Старшыня КДБ пры СМ БССР (1954—1959), намеснік Старшыні КДБ пры СМ СССР (1959—1967). Генерал-маёр.
Біяграфія Нарадзіўся 25 лютага 1913 года ў Пакроўску Самарскай губерні (цяпер — Саратаўскай вобласці Расіі). Рускі.
У 1948 годзе завочна скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК ВКП(б). Працоўную дзейнасць пачаў у 1929 годзе слесарам паравознага дэпо станцыі Пакроўск. У 1933—1935 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, затым да 1941 года працаваў слесарам, начальнікам пашпартнага стала аддзела прыёму і звальнення паравознага дэпо станцыі Пакроўск, абіраўся сакратаром вузлавога камітэта УЛКСМ і сакратаром вузлавога камітэта УКП(б) станцыі Пакроўск Разанска-Уральскай чыгункі.
У 1941—1944 гадах займаў пасады сакратара па прамысловасці і транспарту, другога сакратара Энгельскага гаркама УКП(б), з 1944 года — на партыйнай рабоце ў БССР — інструктар аддзела кадраў ЦК КП(б), намеснік загадчыка, загадчык адміністрацыйным аддзелам ЦК КП(б). У 1952 годзе па персанальным рашэнні ЦК КПСС накіраваны на працу ў органы дзяржаўнай бяспекі і прызначаны намеснікам Міністра дзяржаўнай бяспекі БССР.
З 6 красавіка 1954 года па 31 жніўня 1959 года — старшыня КДБ пры СМ БССР. У 1959—1967 гадах — намеснік Старшыні КДБ пры СМ СССР.
Памёр 16 жніўня 1967 года ў Маскве.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, 7 медалямі.
Літаратура Надтачаев В. Н. Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн.: «Кавалер», 2008. — ISBN 978-985-6053-36-1 Перепелицын Александр Иванович // Генералы органов государственной безопасности Беларуси: краткий биографический справочник (1918—2001) / Авт.-сост. И. З. Юркин и др. — Мн.: Арнелла, 2001. — С. 43.
Спасылкі
Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы БССР Катэгорыя:Намеснікі міністраў БССР Катэгорыя:Супрацоўнікі КДБ СССР