Міхаіл Іванавіч Барсукоў (,  — ) — дзяржаўны дзеяч БССР. Прафесар (1952).

Біяграфія Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1914). Удзельнік Першай сусветнай вайны, Кастрычніцкай рэвалюцыі. Падчас Грамадзянскай вайны ўзначальваў санітарную службу Усходняга, , , Заходняй ваеннай акругі.

У 1924-30 наркам аховы здароўя БССР, адначасова загадчык кафедры медыцынскага факультэта БДУ, рэдактар часопіса «Беларуская медыцынская думка» (1924-29). З 1930 узначальваў сектар аховы здароўя Дзяржплана СССР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны начальнік эвакапунктаў Калінінскага і 1-га Прыбалтыйскага франтоў. З 1945 ва Усесаюзным НДІ сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя імя Сямашка.

Навуковая і грамадская дзейнасць

Старшыня Усесаюзнага таварыства гісторыкаў медыцыны. Аўтар прац па гісторыі і тэорыі савецкага аховы здароўя, гісторыі ваеннай медыцыны. Член ЦВК БССР у 1925-30 гадах.

Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы БССР Катэгорыя:Члены ЦВК БССР Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Народныя камісары аховы здароўя БССР Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны