Нур Махамад Таракі (, кішлак Калай, павет Нава, Газни, Эмірат Афганістан  — ) — афганскі грамадскі, палітычны і дзяржаўны дзеяч; пісьменнік, журналіст, Генеральны сакратар ЦК НДПА (1965—1967 і 1977—1979) і лідар фракцыі «Хальк».

Пасля Саурскай рэвалюцыі і прыходу да ўлады партыі НДПА, стаў Старшынёй Рэвалюцыйнага Савета і Прэм’ер-міністрам Афганістана (1978—1979), праводзячы марксісцкую палітыку ў Афганістане. Аднак сацыяльна-эканамічныя рэформы, якія праводзіліся партыяй пад кіраўніцтвам Таракі, выклікалі масавую незадаволенасць у краіне і актывізацыю ўзброенага супраціву, які перарос у Грамадзянскую вайну. Яго кароткачасовае праўленне адзначылася унутрыпартыйнай барацьбой, рэпрэсіямі і ўскладненнем ваенна-палітычнай абстаноўкі ў краіне. Скінуты ў верасні 1979 года і таемна забіты.

Літаратура

Спасылкі History of the brief period of Communist-controlled Government in Afghanistan Biography of President Taraki at Afghanland.com Telephone Conversation Between Kosygin and Taraki

Відэаматэрыялы Інтэрв’ю Нур Махамада Таракі французскім журналістам Апошняя вайна Імперыі. Афганістан

Катэгорыя:Палітыкі Афганістана Катэгорыя:Прэзідэнты Афганістана Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Афганістана Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Афганістана Катэгорыя:Забітыя палітыкі Катэгорыя:Камуністы Афганістана Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Міністры абароны Афганістана Катэгорыя:Пісьменнікі Афганістана Катэгорыя:Паэты на пушту Катэгорыя:Члены НДПА Катэгорыя:Задушаныя Катэгорыя:Правадыры паўстанняў