Дагавор аб Еўрапейскім Саюзе (Маастрыхцкі дагавор) — дакумент, які паклаў пачатак Еўрапейскаму Саюзу. Падпісаны 7 лютага 1992 года ў горадзе Маастрыхт (Нідэрланды).

Паводле гэтага дагавора, Еўрапейская супольнасць была пераўтворана ў эканамічны, валютны і палітычны саюзДоговор о Европейском союзе (Маастрихтский договор). Справка.

Змест дагавора Маастрыхцкі дагавор мае дастаткова складаную структуру. Тры з сямі раздзелаў змяшчаюць палажэнні, якія дапаўняюць дагаворы, што засноўвалі ЕЭС, ЕАВС і Еўратам.

Таксама, былі прадугледжаны стварэнне ЭВС з адзінай валютай у перспектыве, еўрапейскае грамадзянства, фарміраванне агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі, супрацоўніцтва ў галіне юстыцыі і ўнутраных спраў20 лет Маастрихтскому договору: куда движется Европейский союз?.

Прадстаўнікі краін Бельгія Марк Эйскенс, міністр замежных спраў Філіп Мейстат, міністр фінансаў

Вялікабрытанія Дуглас Хурд, міністр замежных спраў Фрэнсіс Мод, міністр фінансаў

Грэцыя Антоніас Рамарас, міністр замежных спраў Эфтыміас Хрыстадулу, міністр гаспадарчых спраў

Данія Уфэ Элеман-Енсен, міністр замежных спраў Андэрс Фог Расмусен, міністр гаспадарчых спраў

Ірландыя Джэрард Колінз, міністр замежных спраў Берці Ахерн, міністр фінансаў

Іспанія Франсіска Фернандэс, міністр замежных спраў Карлас Солчага, міністр гаспадарчых спраў і фінансаў

Італія Джыані Мікеліс, міністр замежных спраў Гуіда Карлі, міністр фінансаў

Люксембург Жак По, міністр замежных спраў Жан-Клод Юнкер, міністр фінансаў

Нідэрланды Ганс Брук, міністр замежных спраў Вілем Кок, міністр фінансаў

Германія Ганс-Дзітрых Геншэр, міністр замежных спраў Тэадор Вайгель, міністр фінансаў

Партугалія Жуан Пінейру, міністр замежных спраў Брага Маседу, міністр фінансаў

Францыя Ралан Дзюма, міністр замежных спраў П’ер Берэгавуа, міністр гаспадаркі, фінансаў ды каштарысу

Змяненні і дапаўненні Для завяршэння інстытуцыйных рэформ Еўрасаюза ў дадатак да Маастрыхцкага дагавора былі падпісаныДоговор о Европейском союзе (Маастрихтский договор): Амстэрдамскі дагавор 2 кастрычніка 1997 года – стварыў інстытуцыйную аснову для прыняцця ў склад ЕС краін Усходняй Еўропы, удакладніў працэдуры прыняцця рашэнняў у ЕС, азначыў меры па правядзенні еўрапейскімі краінамі скаардынаванай палітыкі. Ніцкі дагавор 26 лютага 2001 года – вызначыў асноўныя тэндэнцыі будучага развіцця ЕС і рэформы яго органаў кіравання. Лісабонскі дагавор 13 снежня 2007 года – унёс змяненні ў дзейныя пагадненні аб ЕС у сувязі з пашырэннем колькасці яго ўдзельнікаў і замяніў сабой Канстытуцыю ЕС, якая не ўступіла ў сілу.

Гл. таксама Дагаворы Еўрапейскага саюза Парыжскі дагавор Рымскі дагавор Дагавор зліцця Капенгагенскія крытэрыі

Крыніцы

Спасылкі Дагаворы Еўрапейскага саюза  — Online версія (арыгінальны, не зменены варыянт) Версія для спампоўкі ў фармаце PDF (Portable Document Format) На іншых мовах Дагаворы Еўрапейскага саюза

Катэгорыя:Еўраінтэграцыя Катэгорыя:Дагаворы Еўрапейскага саюза Катэгорыя:Маастрыхт Катэгорыя:Гісторыя Еўрапейскага саюза Катэгорыя:1992 год у праве Катэгорыя:Люты 1992 года