Сачыўля́ны (, ) — вёска (да 1967 года хутар) у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці, каля ракі Пад'яварка. Уваходзіць у склад Вензавецкага сельсавета. Цэнтр калгаса «Новае жыццё», за 19 км на поўдзень ад Дзятлава, 165 км ад Гродна, 32 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня.
З 16 ліпеня 1954 года да 13 ліпеня 2007 года Сачыўляны ўваходзілі ў склад Гярбелевіцкага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 13 июля 2007 г. № 43 «О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района» .
Насельніцтва
60 дамоў, 392 жыхары (1897) 65 гаспадарак, 319 жыхароў (1923) 157 гаспадарак, 383 жыхары (1996) 139 двароў, 343 жыхары (2001)
Гісторыя Назва, магчыма, утворана ад назвы птушкі сачыўкі. У 1897 годзе Сачыўляны — вёска Раготненскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. У 1920—1939 гг. — вёска вясковай гміны Раготна, Слонімскага павета, Навагрудскага ваяводства.
Інфраструктура У вёсцы размешчана вытворчая брыгада, майстэрня па рамонту сельгастэхнікі і жывёлагадоўчая ферма. Ёсць павільён бытавога абслугоўвання, пачатковая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін.
Выбітныя мясціны У цэнтры вёскі помнік на ўшанаванне памяці 82 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Літаратура
Памяць. Дзятлаўскі раён. — Мн., 1997. — С. 385.
Спасылкі
Катэгорыя:Вензавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Дзятлаўскага раёна