Пушту́ (таксама пахто, пашто, афга́нская, патані; саманазва: پښتو, вымаўл. ) — мова паўночнаўсходняй галіны ўсходнеіранскай падгрупы іранскай групы індаіранскай галіны індаеўрапейскай моўнае сям’і, на якой размаўляюць пуштуны. Распаўсюджана ў паўднёвай частцы Цэнтральнай Азіі, разам з мовай дары з’яўляецца афіцыйнай мовай Афганістана, пашырана ў паўночна-заходніх частках Пакістана, а таксама ў асяродку пуштунскіх дыяспар па ўсім свеце.
Мова пушту класіфікуецца як мова ў складзе паўночнаўсходняй галіны індаіранскіх моў, аднак згодна з іншымі даследаваннямі мова можа адносіцца да паўднёваўсходніх. Колькасць пуштумоўнага насельніцтва налічвае каля 40—60 млн чал. па ўсім свецеPashto . Omniglot.com..
Геаграфія З’яўляючыся адной з нацыянальных моў Афганістана, мова пушту распаўсюджана найперш ва ўсходніх, паўднёвых і паўднёвазаходніх частках краіны, аднак таксама мова мае распаўсюджанне і ў некаторых рэгіёнах на поўначы і захадзе Афганістана. Дакладная колькасць грамадзян Афганістана, якія размаўляюць на пушту, невядомая, аднак па розных ацэнках указваецца лічба ад 35 да 60 % насельніцтва краіны.
У Пакістане пушту з’яўляецца адной з рэгіянальных моў, на якой размаўляе агулам 15,42 % ад насельніцтва краіны. Пушту з’яўляецца моваю большасці насельніцтва ў правінцыі Хайбер-Пахтунхва, рэгіёне ФКПТ і ў паўночнай частцы правінцыі Белуджыстан. Акрамя таго, на мове таксама гаворыць частка насельніцтва раёнаў Міянвалі і Атак правінцыі Пенджаб, а таксама пуштунская дыяспара ў розных гарадах па ўсёй краіне, у тым ліку ў гарадах Карачы і Хайдэрабад. Пуштунскае насельніцтва горада Карачы з’яўляецца найбуйнейшым у свеце сярод гарадскога насельніцтва пуштунаўReport: Demographic divide by Zia Ur Rehman , а ўласна прадстаўнікі народа складаюць каля 25 % ад насельніцтва гэтага горада.
Іншыя пуштумоўныя супольнасці пражываюць таксама на паўночным усходзе Ірана (галоўным чынам ля мяжы з Афганістанам), у Таджыкістане, на паўднёвым захадзе Джаму і КашміраPhonemic Inventory of Pashto, CRULP. Разам з гэтым, значныя пуштумоўныя супольнасці існуюць на Блізкім Усходзе, асабліва ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і Саудаўскай Аравіі, а таксама ў ЗША, Вялікабрытаніі, Тайландзе, Канадзе, Германіі, Нідэрландах, Швецыі, Катары, Аўстраліі, Японіі, Расіі, Новай Зеландыі і г.д.
Беларусь Паводле перапісу насельніцтва ў Беларусі 2009 года ў Рэспубліцы налічвалася 429 чалавек, нацыянальнасць якіх вызначана як афганцы, з іх 204 чалавекі вызначылі мову сваёй нацыянальнасці ў якасці роднай.
Афіцыйны статус З 1936 года мова пушту мае афіцыйны статус у Афганістане разам з мовай дарыModarresi, Yahya: Iran, Afghanistan and Tadjikistan. 1911—1916. In: Sociolinguistics, Vol. 3, Part. 3. Ulrich Ammon, Norbert Dittmar, Klaus J. Mattheier, Peter Trudgill (eds.). Berlin, De Gryuter: 2006. p. 1915. ISBN 3-11-018418-4 .
Ад пачатку XVIII ст. усе цары тагачаснага Афганістана (за выключэннем Хабібулы Калакані) былі этнічнымі пуштунамі і размаўлялі на пушту ў якасці другой мовы. Тым не менш, моваю царскага двара з’яўлялася фарсіLorenz, Manfred. Die Herausbildung moderner iranischer Literatursprachen. In: Zeitschrift für Phonetik, Sprachwissenschaft und Kommunikationsforschung, Vol. 36. Akademie der Wissenschaften der DDR. Akademie Verlag, Berlin: 1983. P. 184ff., тады як пушту была моваю пуштунскіх плямён. Працэс папулярызацыі пушту распачаўся пры Амануле-Хане і набыў статус своеасаблівай дзяржаўнай ідэалогіі. У 1930-х гг. актывізаваўся рух за пашырэнне ўжытку мовы пушту ў грамадскім жыцці і дзяржаўным справаводстве, што падштурхнула да стварэння кабульскага ўніверсітэта ў 1932 годзе і ўзнікнення ў 1937 года акадэміі «Пашто Талана». Аднак нягледзячы на дадзеныя захады, афганская эліта працягвала разглядаць мову дары як «вытанчаную» і як «сімвал культурнага выхавання»Tariq Rahman. Pashto Language & Identity Formation in Pakistan. Contemporary South Asia, July 1995, Vol 4, Issue 2, p151-20.. У 1933 годзе Захір-шахам быў выдадзены ўказ пра вывучэнне і выкарыстанне дары і пушту службовымі асобаміIstván Fodor, Claude Hagège. Reform of Languages. Buske, 1983. P. 105ff., праз тры гады пушту афіцыйна атрымала дзяржаўны статусCampbell, George L.: Concise compendium of the world’s languages. London: Routledge 1999. з поўнымі правамі на яе выкарыстанне ва ўрадзе і ў адукацыі, пры гэтым этнічна пуштунская каралеўская сям’я і большая частка чыноўнікаў працягвалі размаўляць на дары. У выніку гэтых захадаў мова пушту набыла статус нацыянальнай мовы, стаўшы сімвалам афганскага нацыянальнага руху.
Афіцыйны статус мовы быў пацверджаны ў 1964 годзе Канстытуцыйным сходам краіны, разам з гэтым афганская персідская мова была перайменавана ў дарыDupree, Louis: Language and Politics in Afghanistan. In: Contributions to Asian Studies. Vol. 11/1978. p. 131—141. E. J. Brill, Leiden 1978. p. 131.Spooner, Bryan: «Are we teaching Persian?». In: Persian studies in North America: studies in honor of Mohammad Ali Jazayery. Mehdi Marashi (ed.). Bethesda, Iranbooks: 1994. p. 1983., быў ажыццёўлены пераклад гімна краіны на пушту.
У Пакістане афіцыйны статус маюць мова ўрду і англійская мова, пушту не мае афіцыйнага статусу на федэральным узроўні. На правінцыйным узроўні, аднак, мова мае рэгіянальны статус у правінцыі Хайбер-Пахтунхва, федэральна кіруемых племянных тэрыторыях і на поўначы правінцыі БелуджыстанSeptfonds, D. 2006. Pashto. In: Concise encyclopedia of languages of the world. 845—848. Keith Brown / Sarah Ogilvie (eds.). Elsevier, Oxford: 2009.. У 1984 годзе было атрымана права на выкарыстанне мовы пры адукацыі ў пачатковых школах. У дзяржаўных школах у пуштумоўных рэгіёнах мова пушту цяпер з’яўляецца сродкам навучання ў 1-2 класах, з’яўляецца абавязковым прадметам да 5 класа, аднак урду застаецца асноўнай моваю навучання, пры гэтым англійскамоўныя прыватныя школы не выкарыстоўваюць пушту нават на першасным узроўні. На думку некаторых даследчыкаў, увядзенне ўрду ў якасці мовы навучання стала прычынаю заняпаду многіх моў карэнных народаў Пакістана, у тым ліку і пушту.
Гісторыя Згодна з даследаваннямі некаторых лінгвістаў, пушту з’яўляецца нашчадкам авестыйскай мовы, аднак іншыя звесткі (напрыклад, даследаванні Георга Моргенст’ернэ) сцвярджаюць толькі пра блізкае сваяцтва абедзвюх моў. Саманазва мовы з’яўляецца вынікам гістарычнай трансфармацыі ад *Parsawā- — «персідскі». Між тым, пуштунаў могуць таксама атаясамліваць з плямёнамі пакхта, якія ўпамінаюцца ў Рыгведзе, пад імі ж, па некаторых версіях, меліся на ўвазе пактыі, апісаныя грэчаскім гісторыкам Герадотам як жыхары Ахеменідскай сатрапіі Арахозія. Тым не менш, падобныя параўнанні могуць быць няслушнымі з этымалагічнага погляду.
Паводле Страбона, плямёны, што насялялі землі на захад ад Інда, былі часткай т.зв. Арыяны. З III ст. да н.э. яны ў асноўным упаміналіся як афганы або абганы, а іх мова — пад назвай афгані.
Некаторыя навукоўцы (напрыклад, Абдул Хай Хабібі) мяркуюць, што найбольш раннія пісьмовыя помнікі пушту ўзыходзяць да VIII ст., аднак гэтыя палажэнні аспрэчваюцца некаторымі еўрапейскімі экспертамі.
У XVII ст. у асяроддзі пуштунаў набывае папулярнасць пуштунамоўная паэзія. Сярод тагачасных пуштунскіх паэтаў вылучаюцца Хушаль-хан Хатак, Рахман Баба, Назо Тахі і, у прыватнасці, Ахмад-шах Дурані, заснавальнік Афганскай імперыі.
Асноўная характарыстыка
Марфалогія Назоўнікі і прыметнікі могуць змяняцца па двух родах (мужчынскі, жаночы)Emeneau, M. B. (1962) «Bilingualism and Structural Borrowing» Proceedings of the American Philosophical Society 106(5): pp. 430—442, p. 441, двух ліках (адзіночны, множны) і чатырох склонах. Сістэма часоў дзеясловаў з’яўляецца досыць складанай (чатыры часы: мінулы, цяперашні, будучы, плюсквамперфект), існуе таксама словазмяненне ва ўмоўным ладзе.
Сінтаксіс Будова сказа падобная да моў індаіранскай галіны. Сказ у мове пушту будуецца па схеме SOV — дзейнік-дапаўненне-выказнік, прыметнікі звычайна ідуць перад назоўнікам. Пры выражэнні граматычнага валодання «ўладальнік» ідзе перад аб’ектам у канструкцыі роднага склону. Выказнік звычайна дапасоўваецца з дзейнікам. Выключэнне могуць складаць выпадкі, калі завершанае дзеянне адлюстроўваецца пры дапамозе аднаго з мінулых часоў. У такіх выпадках непераходныя дзеясловы дапасоўваюцца з дзейнікам, а пераходныя — з дапаўненнем.
Фанетыка Ніжэй прыведзена апісанне гукавога ладу пушту.
Галосныя: ПярэднягарадаСярэднягарадаЗаднягарадаВерхнягапад’ёму Сярэднягапад’ёмуНіжнягапад’ёму
У фанетыцы пушту таксама вылучаюцца дыфтонгі .
Зычныя: Губныя Зубныя Альвеалярныя Рэтрафлексныя Постальвеалярныя Палатальныя Заднеязычныя Увулярныя Глатальныя Насавыя Выбухныя Афрыкаты Фрыкатыўныя Апраксіманты Ратычныя
Гукі /q/, /f/ маюць тэндэнцыю замяняцца гукамі [k], [p]. Рэтрафлексны бакавы /ɭ̆/ пераходзіць у рэтрафлексны апраксімант [ɻ] пры знаходжанні ў канцавой пазіцыі.
Рэтрафлексныя фрыкатывы /ʂ/, /ʐ/ і палатальныя фрыкатывы /ç/, /ʝ/ могуць у дыялектах злівацца ў адзін гук. У прыватнасці, рэтрафлекснае фрыкатыўнае вымаўленне захоўваецца ў паўднёвых і паўднёвазаходніх дыялектах, тады як у заходніх і цэнтральных дыялектах яны пераходзяць у палатальныя фрыкатывы. У іншых дыялектах могуць адбывацца іншыя змены ў вымаўленні рэтрафлексных зычных: так, у паўднёваўсходніх дыялектах адбываецца пераход гэтых гукаў у /ʃ/, /ʒ/; у паўночных ды паўночнаўсходніх — у /x/, /ɡ/. Згодна з некаторымі даследаванняміMichael M.T. Henderson, Four Varieties of Pashto, заходні і цэнтральны звонкі палатальны фрыкатыў /ʝ/ мае распаўсюджанне толькі ў правінцыі Вардак, тады як у іншых рэгіёнах адбываецца яго пераход у /ɡ/.
Заднеязычныя зычныя гукі /k/, /ɡ/, /x/, /ɣ/ пераходзяць у агубленыя [kʷ], [ɡʷ], [xʷ], [ɣʷ] у выпадку іх знаходжання перад галоснай /u/.
Лексіка Большасць лексічнага запасу мовы пушту мае ўсходнеіранскае паходжанне і адсюль мае агульную этымалогію з лексікай авестыйскай, асецінскай і памірскіх моў. Тым не менш, пушту вылучаецца значнай колькасцю слоў асобнага паходжання. Пачынаючы з VII ст. у мову пачынае пранікаць лексіка арабскага, персідскага і хіндустанскага паходжання, у новы і навейшы час — англійскага, французскага і нямецкага паходжання.
Пісьменнасць У мове пушту выкарыстоўваецца пуштунская пісьменнасць, якая з’яўляецца мадыфікаванай формай персідскай, якая, у сваю чаргу, паходзіць ад арабскай. У пуштунскай пісьменнасці маюцца дадатковыя сімвалы для абазначэння асаблівых гукаў мовы. З XVII ст. у мове выкарыстоўваецца шрыфт насх, у адрозненне ад шрыфту насталік, які ўжываецца ў суседніх фарсі і ўрду.
Пуштунская пісьменнасць мае 44 сімвалы і 4 дыякрытычныя знакі. У табліцы ніжэй прыведзена пуштунская пісьменнасць, пад кожным сімвалам прыводзіцца яго лацінскі адпаведнік і гук (паводле IPA), які абазначаецца гэтай літарай. ā, —bptṭsźčchxdḍzrṛzž (або )sš (або )sztz—ğfqkglmnṇw, ū, oh, a, əy, īeay, yəiəi, y
Заўвагі У пачатку слова літара آ адлюстроўвае падоўжаную галосную /ɑ/, літара ا — гартанную змычку (/ʔ/). У сярэдзіне ці ў канцы слоў літарай ا пазначаецца гук /ɑ/ у пазіцыі, калі ён знаходзіцца пасля галоснай. Літара ړ у выпадку, калі яна знаходзіцца ў канцавой пазіцыі ў складзе, пазначае гук /ɻ/, у адваротным (у пазіцыі не ў канцы склада) — гук /ɺ̢/. Літара ف звычайна вымаўляецца гэтак жа, як і پ. Літары ق ف ع ظ ط ض ص ح ﺫ ث сустракаюцца толькі ў запазычаннях, пераважна арабскага паходжання. Пры гэтым восем з іх, а іменна літары ع ظ ط ض ص ح ﺫ ث, не маюць гукавой нагрузкі наогул, зліваючыся з іншымі гукамі. Літара ی змяняе сваё значэнне ў адрозненне ад таго, пасля якога гука яна знаходзіцца: пасля зычнага яна абазначае гук /ai/, пасля галоснага — /i/. Літара ئ можа таксама абазначаць гук /j/. У правінцыі Хайбер-Пахтунхва літары ی ,ې ,ۍ ,ئ могуць замяняцца на літару ے пісьменнасці урду. Літара ک можа таксама запісвацца як ګ ,ك — як گ. Знак гамза над літарай ﺉ можа запісвацца правей — ٸ.
Гісторыя