Араба-ізраільскі канфлікт (, ) — супрацьстаянне паміж шэрагам арабскіх краін, а таксама арабскімі ваенізаванымі радыкальнымі групоўкамі, якія маюць падтрымку з боку часткі карэннага арабскага насельніцтва акупаваных Ізраілем палесцінскіх тэрыторый, з аднаго боку, і сіянісцкім рухам, а затым і дзяржавай Ізраіль, з другога. Нягледзячы на тое, што дзяржава Ізраіль была створана толькі ў 1948 годзе, фактычна гісторыя канфлікту ахоплівае каля стагоддзя, пачынаючы з канца XIX стагоддзя, калі быў закладзены палітычны сіянісцкі рух, які паклаў пачатак барацьбе яўрэяў за стварэнне ўласнай дзяржавы.

Пасля распаду Асманскай імперыі ў выніку яе паразы ў Першай сусветнай вайне канфлікт паміж яўрэямі-сіяністамі і арабскім насельніцтвам Палесціны зводзіўся, галоўным чынам, да дамаганняў да тэрытарыяльнага кантролю падмандатнай Палесціны. У ходзе напаленай сітуацыі ў другой чвэрці XX стагоддзя да геапалітычнага складніку дадаліся таксама рэлігійны і культурны аспекты, якія ўзмацняюць міжнацыянальную розніцу. У 1948 годзе суседнія арабскія краіны абвясцілі вайну створанай яўрэйскай дзяржаве. Такім чынам, канфлікт выйшаў за межы Палесціны і перарос у канфлікт паміж Ізраілем і ўсімі астатнімі арабскімі дзяржавамі ў рэгіёне. Са складаннем мірнага дагавора з Егіптам у 1979 годзе і Іарданіяй у 1994 годзе лік варожых да Ізраіля дзяржаў скараціўся. У рамках буйнамаштабнага араба-ізраільскага канфлікту прынята вылучаць рэгіянальны палесціна-ізраільскі канфлікт, абумоўлены, у першую чаргу, сутыкненнем тэрытарыяльных інтарэсаў яўрэяў і арабаў, якія жывуць у Палесціне. У апошнія гады менавіта гэты канфлікт з'яўляецца крыніцай палітычнай напружанасці і адкрытых узброеных сутыкненняў у рэгіёне.

Гісторыя Канфлікты да 1948 года У канцы XIX стагоддзя многія еўрапейскія яўрэі куплялі зямлю ў асманскага султана і яго агентаў. У той час, Іерусалім не выходзіў за межы гарадской сцяны, у ім налічвалася ўсяго некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. У тыя часы яўрэі стваралі свае паселішчы, кібуцы, у якім жылі толькі прадстаўнікі яўрэйскай нацыі.

Да Першай сусветнай вайны, Блізкі Усход, уключаючы Палесціну, быў пад кантролем Асманскай імперыі амаль 500 гадоў. У апошнія гады сваёй імперыі туркі пачалі падтрымліваць ідэю пра турэцкую этнічную ідэнтычнасць, сцвярджаючы пра прывіліяванае становішча туркаў у межах імперыі, што прывяло ў выніку да дыскрымінацыі ў дачыненні да арабаўFraser, T.G. «The Middle East: 1914—1979». St. Martin's Press, New York. (1980) Pg. 2. Абяцанне вызвалення ад асманаў прымусіла шматлікіх яўрэяў і арабаў падтрымаць саюзніцкія дзяржавы падчас Першай сусветнай вайны, што прывяло да з'яўлення шырокага арабскага нацыяналізму.

thumb|240px|left|яўрэйскі аўтобус абсталяваны дротам, які абараняе шкло ад камянёў і гранат. Канец 1930-х. У 1915—1916 гадах, падчас Першай сусветнай вайны, брытанскі вярхоўны камісар у Егіпце, сэр Генры Мак-Магон, таемна перапісваўся з Хусейнам ібн Алі, асманскім губернатарам Меккі і Медзіны. Мак-Магон пераканаў Хусейна весці арабскае паўстанне супраць Асманскай імперыі, якая ў тыя часы з'яўлялася саюзнікам Германіі. Мак-Магон абяцаў, што калі арабы падтрымаюць Вялікабрытанію ў вайне, брытанскі ўрад будзе падтрымліваць стварэнне незалежнай арабскай дзяржавы пад Хашыміцкім панаваннем у арабскіх правінцыях Асманскай імперыі, уключаючы Палесціну. Арабскае паўстанне на чале з Томасам Эдуардам Лоўрэнсам і сынам Хусейна Фейсалам паспяхова скончылася і Брытанія ўзяла пад свой кантроль большую частку арабскіх правінцый Асманскай імперыі.

У 1917 годзе брытанскі ўрад выдаў Дэкларацыю Бальфура, у якой гаварылася, што ўрад добразычліва разглядае «стварэнне ў Палесціне нацыянальнай дзяржавы для яўрэйскага народа». Дэкларацыя была выпушчана ў выніку веры некаторых членаў урада, у тым ліку прэм'ер-міністра Лойда Джорджа, што яўрэйская падтрымка неабходная для перамогі ў вайне. Тым не менш, заява выклікала вялікі непакой у арабскім свецеSegev, Tom (2000): «One Palestine, Complete», pp. 48-49, Abacus, ISBN 0-349-11286-X.. Пасля вайны, тэрыторыя перайшла пад брытанскае праўленне ў якасці брытанскага мандата ў Палесціне. Вобласці, якія былі даручаны Брытаніі, уключала тэрыторыі сённяшніх Ізраіля, Іарданіі, Заходні бераг ракі Іардан і сектар Газа.

Менавіта ў гэты момант яўрэйская іміграцыя ў Палесціну значна павялічылася. Да 1931 года 17% насельніцтва Палесціны былі яўрэямі, павялічыўшыся на шэсць працэнтаў з 1922 годаLesch, Ann M. and Tschirgi, Dan. «Origins and Development of the Arab-Israeli Conflict». Greenwood Press: West Port, Connecticut. (1998). Pg. 47. яўрэйская іміграцыя павялічылася неўзабаве пасля прыходу да ўлады нацыстаў у Германіі, у выніку чаго яўрэйскае насельніцтва ў Палесціне павялічылася ў два разыSmith, Charles D. «Palestine and the Arab Israeli Conflict: A History With Documents». Bedford/St. Martin's: Boston. (2004). Pg. 129. Палесцінскыя арабы палічылі гэта хуткі прыток яўрэйскіх імігрантаў як пагрозу сваёй радзіме і сваёй ідэнтычнасці як народа. Больш за тое, яўрэйская палітыка была накіравана на выкуп зямлі і забарону занятасці арабаў на аб'ектах прамысловасці і фермах, якія належалі яўрэям, што вельмі абурыла палесцінскую арабскую абшчынуLesch, Ann M. and Tschirgi, Dan. «Origins and Development of the Arab-Israeli Conflict». Greenwood Press: West Port, Connecticut. (1998). Pg.47,51. Дэманстрацыі з пратэстамі да існай сітуацыі былі праведзены яшчэ ў 1920 годзе. Пратэстуючыя выступалі супраць таго, што для яўрэйскіх імігрантаў былі ўстаноўлены прэферэнцыі брытанскім мандатам. Гэтае абурэнне прывяло да выбухаў гвалту. У сакавіку 1920 года першы гвалтоўны інцыдэнт адбыўся ў Тэль-Хай, і ў тым жа годзе пачаліся беспарадкі ў Іерусаліме. У 1922 годзе Уінстан Чэрчыль у сваёй «Белай кнізе» паспрабаваў супакоіць арабскае насельніцтва, адмаўляючы, што стварэнне яўрэйскай дзяржавы было намерам Дэкларацыі Бальфура. У 1929 годзе пасля дэманстрацыі палітычнай партыі Бейтар, якая была ўзначалена Уладзімірім Жабацінскім ў Сцяны Плачу, у Іерусаліме пачаліся масавыя беспарадкі, якія пашырыліся на ўсю Палесціну. У выніку 67 яўрэяў былі забіты ў горадзе Хеўрон, што стала вядома як Гвалт у Хеўроне. На працягу тыдня гвалтаў, па меншай меры 116 арабаў і 133 яўрэяўSan Francisco Chronicle, Aug. 9, 2005, «A Time of Change; Israelis, Palestinians and the Disengagement» былі забіты і 339 параненыяNA 59/8/353/84/867n, 404 Wailing Wall/279 and 280, Archdale Diary and Palestinian Police records..

У 1930-х гадах Із ад-Дзін аль-Касам арганізаваў і стварыў ваенізаваную арганізацыю «Чорная Рука», якая мела антысіянісцкія і антыбрытанскія настроі. Ён завербаваў і арганізаваў ваенную падрыхтоўку для сялян і да 1935 года ён прыцягнуў у шэрагі сваёй арганізацыі ад 200 да 800 чалавек. Баявыя разлікі былі ўзброены бомбамі і агнястрэльнай зброяй, якую яны выкарыстоўвалі, каб забіваць сіянісцкіх пасяленцаў у гэтым раёне, а таксама бралі ўдзел у кампаніях вандалізму ў яўрэйскіх паселішчахSegev, Tom (1999). «One Palestine, Complete». Metropolitan Books. pp. 360—362. ISBN 0805048480.. Да 1936 года, эскалацыя напружанасці прывяла да арабскага паўстання ў 1936—1939 гадах у ПалесцінеLesch, Ann M. and Tschirgi, Dan. «Origins and Development of the Arab-Israeli Conflict». Greenwood Press: West Port, Connecticut. (1998). Pg..

thumb|200px|справа|План ААН па падзелу Палесціны У адказ на арабскі ціск«The Struggle against Jewish Immigration to Palestine». Middle Eastern Studies. July 1, 1998., Брытанскія ўлады значна скарацілі лік яўрэйскіх імігрантаў у Палесціну. Гэтыя абмежаванні засталіся ў сіле да заканчэння тэрміну дзеяння мандата, у перыяд, які супаў з уцёкамі яўрэяў з Еўропы ад нацыстаў. Як следства, большасць яўрэйскіх перасяленцаў прыязджалі ў Палесціну незаконна, што прывяло да далейшага павілічэння напружанасці ў рэгіёне. Пасля некалькіх няўдалых спроб вырашыць праблему дыпламатычным шляхам, брытанскія ўлады звярнуліся да створанай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый за дапамогай. 15 мая 1947 года ААН прызначыў камітэт, які складаўся з прадстаўнікоў адзінаццаці дзяржаў. Для таго, каб камітэт меў больш нейтральную пазіцыю, ні адна з вялікіх дзяржаў у ім прадстаўлена не былаSmith, Charles D. «Palestine and the Arab Israeli Conflict: A History With Documents». Bedford/St. Martin's: Boston. (2004). Pg. 186. Пасля пяці тыдняў даследаванняў сітуацыі ў Палесціне, камісія рэкамендавала стварыць дзяржавы для яўрэяў і арабаў у Палесціне. Гэтае рашэнне пра стварэнне «дзвюх дзяржаў» было прынята 181-й рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН у лістападзе 1947 года 33 галасамі «за» і 13 «супраць», пры гэтым 10 членаў устрымаліся. Арабскія дзяржавы, якія складалі Лігу арабскіх дзяржаў, прагаласавалі супраць. У той жа час, у Палесціне арабы і яўрэі пачалі адктырую барацьбу за кантроль пад стратэгічнымі пазіцыямі ў рэгіёне. Паводле дадзеных гвалты назіраліся з абедзвюх бакоўFraser, T.G. «The Middle East: 1914—1979». St. Martin's Press, New York. (1980). Pg. 41.

За некалькі месяцаў да заканчэння тэрміну дзеяння мандата ізраільская арганізацыя самаабароны Хагана распачала шэраг наступаў, у выніку якіх яны атрымалі кантроль над усёй тэрыторыяй, якая прызначалася ААН для яўрэйскай дзяржавы. Але разам з тым значна павялічыўся лік уцекачоў з захопленых гарадоў, як Тверыя, Хайфа, Цфат, Бэйт-Шыян і Яфа. У пачатку 1948 года Вялікабрытанія абвясціла пра свой цвёрды намер спыніць дзеянне свайго мандата ў Палесціне 14 маяStefan Brooks (2008). «Palestine, British Mandate for». In Spencer C. Tucker. The Encyclopedia of the Arab-Israeli Conflict. 3. Santa Barbara, California: ABC- CLIO. pp. 770. ISBN 978-1-85109-842-2.. У адказ на гэта прэзідэнт ЗША Гары Трумэн выступіў з заявай 25 сакавіка і прапанаваў узяць апеку над тэрыторыяй ААН, заявіўшы, што вырашыць сітуацыю мірным шляхам у абодвух народаў не атрымаеца.

14 мая 1948 года, у дзень афіцыйнага заканчэння мандата і за дзень да гэтага вялікая частка брытанскага войска сышла, а Ізраіль абвясціў пра сваю незалежнасць і суверэнітэт, аднак не пазначыў свае межы. На наступны дзень, Ліга арабскіх дзяржаў афіцыйна пацвердзіла сваю нязгоду з планам стварэння «дзвюх дзяржаў» у лісце да ААН«Statement by the Arab League States Following the Establishment of the State of Israel». 15 May 1948.. У гэты дзень арміі Егіпта, Лівана, Сірыі, Іарданіі і Ірака ўварваліся на тэрыторыю вызначанай арабскай часткі Палесціны, паклаўшы тым самым пачатак араба-ізраільскай вайны. Ізраільскія сілы абароны адбілі ў войска арабскіх краін часткі акупаваных тэрыторый, пашырыўшы тым самым свае межы за першапачатковы падзелу ААНSmith, Charles D. «Palestine and the Arab Israeli Conflict: A History With Documents». Bedford/St. Martin's: Boston. (2004). Pg. 198. Да снежня 1948 года Ізраіль кантраляваў большую частку Палесціны на захад ад ракі Іардан. Астатняя частка была пад кантролем рэгулярнай арміі Іарданіі, гэтая вобласць атрымала назву Заходняга берага, а сектар Газа кантраляваўся Егіптам. Да і падчас гэтага канфлікту каля 713 тысяч палесцінскіх арабаў пакінулі свае паселішчы і сталі ўцекачамі, у прыватнасці, з-за абяцання ад арабскіх лідараў, што яны змогуць вярнуцца, калі вайна ўжо пераможана. Многія палесцінцы беглі з раёнаў бо былі напалоханы гвалтамі, якія праводзіліся ізраільскімі ваенізаванымі атрадамі, як Іргун і Лехі, у дачыненні да цывільнага арабскага насельніцтва. Вайна скончылася складаннем мірнага дагавора ў 1949 годзе паміж Ізраілем і кожным з яго арабскім суседам.

Перыяд з 1948 па 1967 гады