Чэмпіянат Еўропы па футболе 2012 года (афіцыйная назва — UEFA EURO 2012™ Poland-Ukraine; звычайна завуць «Еўра-2012») — 14-ы чэмпіянат Еўропы, футбольны турнір сярод еўрапейскіх краін, які праводзіцца раз у чатыры гады пад эгідай УЕФА. Фінальную частку турніру прымалі сумесна Украіна і Польшча, матчы пачаліся гульнёй адкрыцця 2012 года ў ВаршавеАфіцыйны сайт УЕФА і завяршыліся 2012 года фінальнай гульнёй у Кіеве.

Гэта трэці турнір у гісторыі еўрапейскіх нацыянальных футбольных першынстваў, гаспадарамі якога былі дзве краіны. Першым стаў чэмпіянат Еўропы 2000 года, праведзены ў Бельгіі і Нідэрландах, другім — чэмпіянат Еўропы 2008 года, праведзены ў Аўстрыі і Швейцарыі.

Гэта апошні чэмпіянат, у фінальнай частцы якога брылі ўдзел 16 каманд. Пачынаючы з Еўра-2016, колькасць каманд павялічана да 24.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны ўкраінскі інфармацыйны цэнтр Еўра-2012

Катэгорыя:2012 год у Польшчы Катэгорыя:2012 год ва Украіне