Беларуская патрыятычная партыя — палітычная партыя Беларусі. Створаная ў 1996 г. з ліку актыўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі.
Лідарам партыі з’яўляецца Мікалай Улаховіч. Лідар партыі адначасова з’яўляецца старшынёй грамадскага аб’яднання «Беларускае казацтва». Кіруючы орган — Савет.
Мэты Садзейнічанне пабудове сацыяльна справядлівага грамадства; садзейнічанне ўтварэнню абнаўленнага саюза брацкіх народаў і ў першую чаргу Расіі, Беларусі, Украіны; падтрымка прэзідэнта ў яго намаганнях па выкананні прадвыбарнай праграмы і неадкладных мер па вываду Беларусі з крызісу; абарона нацыянальных інтарэсаў, гонару і годнасці Айчыны ва ўсіх сферахЗвесткі аб палітычных партыях, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь . Сярод праграмных пунктаў БПП значылася нават скасаванне Белавежскіх пагадненняў.
Гісторыя Партыя першапачаткова стваралася як Беларускі патрыятычны рух каб падтрымаць вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзідэнтаМікалай Улаховіч: Бачу сябе ва ўрадзе на трох пасадах, але яны цяпер занятыя. Лідарам партыі стаў генерал-маёр, заслужаны лётчык СССР, намеснік старшыні Саюза афіцэраў Беларусі Анатоль Баранкевіч.
Партыя рэгулярна прымае ўдзел у выбарах (яе саюзнік Камуністычная партыя Беларусі), супрацоўнічае з Беларускім Экзархатам РПЦ і арганізацыямі былых ваеннаслужачых.
19 жніўня 2000 года на з’ездзе БПП вылучыла 16 кандыдатаў на парламенцкія выбары.
Пры праверцы карэспандэнта Тэлеграфа офісаў зарэгістраваных у Беларусі партый, высветлілася, што БПП не знаходзіцца па гэтым адрасе ўжо мінімум з 2009 года, што не адпавядае інфармацыі размешчанай на афіцыйным сайце Міністэрства юстыцыі Беларусі.
Восенню 2015 года Мікалай Улаховіч заявіў, што Беларуская патрыятычная партыя налічвае паўтары тысячы сяброў.
Улетку 2020 года партыя заклікала выбаршчыкаў на будучых прэзідэнцкіх выбарах падтрымаць кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі.
Старшыні Анатоль Баранкевіч (1994—2000) Мікалай Улаховіч (з 2000)
Удзел у выбарах
Парламенцкія выбары Выбары Колькасць галасоў % Мандаты +/- Position 1995 1 — 2000 — 2004 2008 2012 2016 3 2019 1
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Выбары Колькасць галасоў % Мандаты +/- Position 1995 — 1999 — 2003 — 2007— 2010 — 2014— 2019—
Спасылкі Старонка УКантакце Сайт
Катэгорыя:Палітычныя партыі Беларусі