Яа́нна Хмяле́ўская (), народжаная Ірэна Барбара Яанна Кюн () ( — ) — вядомая польская пісьменніца, аўтар іранічных дэтэктываў і заснавальніца гэтага жанра для беларускіх чытачоў.
Біяграфія Яанна Хмялеўская нарадзілася 2 красавіка 1932 года ў Варшаве ў сям'і дырэктара банка. Выхаваннем Яанны займаліся жанчыны — маці, бабка і дзве цёткі, Тэрэса і Люцына. Асабліва моцны ўплыў на Яанну аказала яе цётка Люцына, журналістка. Яна перадала пляменніцы масу карысных ведаў, у прыватнасці, займалася з ёй французскай мовай. З-за акупацыі Яанна была вымушана кінуць школу. Спачатку школьнымі прадметамі з ёй займалася ўсё тая ж цётка Люцына, а пасля, у 1943 годзе, Хмялеўскую аддалі ў інтэрнат пры манастыры Уваскрасення Гасподняга ў Варшаве. Па заканчэнні гімназіі, ужо ў пасляваеннай Польшчы, Хмялеўская паступіла ў Архітэктурную акадэмію. Вялікім архітэктарам яна сябе ніколі не лічыла. Аднойчы, будучы ў Францыі, яна ўбачыла невялікую капліцу ў Арлі і зразумела: такога ёй ніколі не стварыць. Хмялеўская пакінула сваю прафесію і з тых часоў зарабляе пісьменніцкай працай: першы раман «Клін клінам» выйшаў у 1964, а на сённяшні дзень у пісьменніцы за плячыма 60 кніг — дэтэктыўных раманаў і кніг публіцыстычнага характару, уключаючы «Аўтабіяграфію» ў сямі частках.
Яанна Хмялеўская — уладальніца шматлікіх літаратурных прэмій, у тым ліку Прэміі Старшыні Савета Міністраў за творчасць для дзяцей і юнацтва (1989), двухразовы лаўрэат прэміі «АТ ЭМПіК» (найбуйнейшая ў Польшчы сетка продажу медыя-носьбітаў) (2000, 2001).
Хмялеўская выдатна гуляе ў карты: яна сцвярджае, што навучылася гуляць у карты раней, чым гаварыць. Яе хобі — брыдж, скачкі, калекцыяніраванне бурштыну і марак, выраб пацерак з ракавінак, варажба на картах, складанне кампазіцый з сухіх траў. Пані Яанна ўмее таксама страляць, вышываць і вадзіць машыну. Любіць катоў.
Асабістае жыццё Замуж Хмялеўская выйшла першы раз у 18 гадоў за хлопца па імені Станіслаў, які быў старэйшы за яе на тры гады. У гэтым шлюбе ў яе нарадзілася два сыны — Ежы (нар. у 1951) і Роберт (нар. у 1956). Ежы адвучыўся ва ўніверсітэце радыё і электронікі ў Варшаве, пасля з'ехаў у Алжыр на заробкі. Вярнуўшыся ў Польшчу — адзін час займаўся развядзеннем шампіньёнаў у цяпліцах, у чым яму ахвотна дапамагала пані Яана (пачынаючы ад падбору будаўніка цяпліц да збораў прадукцыі). Пасля многіх гадоў шлюбу ён развёўся і жаніўся зноў на дзяўчыне, якая была значна маладзей яго. Ад першага шлюбу мае дачку Караліну.
Другі сын пані Яаны, Роберт, таксама ад'язджаў на заробкі ў Алжыр. Два разы быў жанаты, пасля чаго разам з другой жонкай і дачкой з'ехаў у Канаду і застаўся там жыць. Дачка Моніка нарадзілася ў другім шлюбе. Моніка мае адукацыю ў сферы IT, выйшла замуж за аднакурсніка, жыве ў Таронце. Часта разам з бабуляй (пані Яанай) падарожнічае па Францыі або гасцюе ў яе доме ў Польшчы.
Пані Яна вельмі любіць адпачываць у Францыі — на ўзбярэжжы Брэтані ў водалячэбніцах.
Творчасць 1964 Klin 1966 Wszyscy jesteśmy podejrzani 1969 Krokodyl z Kraju Karoliny 1972 Całe zdanie nieboszczyka 1973 Lesio 1974 Zwyczajne życie 1974 Wszystko czerwone 1975 Romans wszechczasów 1976 Większy kawałek świata 1976 Boczne Drogi 1977 Upiorny legat 1979 Studnie przodków 1979 Nawiedzony dom 1981 Wielkie zasługi 1983 Duch 1988 Skarby 1989 Szajka bez końca 1990 Dzikie białko 1991 2/3 sukcesu 1992 Wyścigi 1992 Ślepe szczęście 1993 Tajemnica 1993 Wszelki wypadek 1993 Drugi wątek 1993 Florencja, córka Diabła 1993 Zbieg okoliczności 1993 Autobiografia, tom 1 — Dzieciństwo 1994 Jeden kierunek ruchu 1994 Autobiografia, tom 2 — Pierwsza młodość 1994 Autobiografia, tom 3 — Druga młodość 1994 Autobiografia, tom 4 — Trzecia młodość 1994 Autobiografia, Wieczna młodość — aneks do wszystkich pozostałych (w 2000 r. ukazał się jako tom 5 — Wtórna młodość) 1995 Lądowanie w Garwolinie 1996 Duża polka 1996 Dwie głowy i jedna noga 1996 Wielki diament, tom 1 1996 Wielki diament, tom 2 1997 Hazard 1997 Krowa niebiańska 1998 Harpie 1998 Złota mucha 1999 Depozyt 1999 Najstarsza prawnuczka 2000 Przeklęta bariera 2000 Książka poniekąd kucharska 2000 Autobiografia, tom 5 — Wtórna młodość 2001 Trudny trup 2002 (Nie)boszczyk mąż 2002 Pech 2003 Babski motyw 2003 Bułgarski bloczek 2004 Kocie worki 2005 Mnie zabić 2005 Zapalniczka w antologii Trupy Polskie 2006 Krętka Blada 2006 Autobiografia, tom 6 — Stare próchno 2007 Zapalniczka (Rozwinięcie opowiadania Zapalniczka, wydanego w 2005 roku w zbiorze opowiadań Trupy Polskie) 2007 Rzeź bezkręgowców 2008 Autobiografia, tom 7 — Okropności 2009 Porwanie 2010 Byczki w pomidorach 2011 Gwałt 1994 Pafnucy 2003 Las Pafnucego 1996 Jak wytrzymać z mężczyzną 1996 Jak wytrzymać ze współczesną kobietą 2001 Jak wytrzymać ze sobą nawzajem 2005 Przeciwko babom! 2007 Traktat o odchudzaniu
Катэгорыя:Пісьменніцы Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі