Брус Уіліс, поўнае імя: Уолтэр Брус Уіліс (, ) — амерыканскі , музыкант і . Адзін з самых высокааплатных акцёраў Галівуда. Найбольшую вядомасць атрымаў за ролі ў такіх фільмах як «Цвёрды арэшак» (1988), «Крымінальнае чытво» (1994), «12 малпаў» (1995), «Пяты элемент» (1997), «Армагедон» (1998), «Шостае пачуцце» (1999).

Уіліс быў жанаты на вядомай актрысе Дэмі Мур. Яны маюць тры дачкі, але ў 2000 годзе яны разлучыліся. Іх шлюб доўжыўся 13 гадоў. З 2009 года Уіліс ажаніўся з Эмі Гемінк (мадэль), з якой мае 2 дачкі.

Паходжанне Брус Уіліс нарадзіўся 19 сакавіка 1955 года ў Ідар-Оберштайне, федэральная зямля Рэйнланд-Пфальц, Заходняя Германія. Яго бацька Дэвід Уіліс быў амерыканскім вайскоўцам, што служыў у Германіі. Яго матка Марлен была немкай. У 1957 годзе пасля звальнення з войска бацькі забраў сям’ю ў ЗША, штат Нью-Джэрсі. Матка працавала ў банку, бацька быў рамонтнікам аўтамабіляў. У час вучобы ў школе Уіліс пачаў удзельнічаць у школьных тэатральных кружках. Пасля заканчэння школы Уіліс стаў працаваць ахоўнікам або сторажам АЭС у Сэйлеме. У 1980-я гады Уіліс пачынае іграць у тэатрах. Ён здымаецца ў некаторых карцінах. Адна з іх прыносіць яму вядомасць — «Святло месяца» (1985—1989).

Пачатак кар’еры ў карцінах (1980-я гады)

Уіліс пакінуў Нью-Ёрк і з’ехаў у Каліфорнію, дзе іграў у тэлевізыйных перадачах. У 1984 годзе згуляў ролю другога плану ў кароткай дзеі ў карціне «Паліцыя Маямі». У 1985 годзе кароткі выступ у карціне «Цёмны загон». Але найбольшы поспех Уілісу прынёс серыял пра дэтэктыўную службу «Святло месяца». Затым Уіліс здымаўся ў карцінах «Блэйк Эдвардс» 1987, «Спатканне ўсляпую», з Кім Бейсінгер. Найбольш вядомым для Уіліса стала карціна «Не здавайся» (1988), дзе сыграў Джона Мак-Лайна. Затым былі ролі ў карцінах, якія ўжо не мелі такога поспеху, як «Не здавайся». У канцы 1980-х гадоў Уіліс запісаў зборнік песень.

1990-я гады У 1990-я гады Уіліс спрабаваў здымацца ў працягах найбольш паспяховай карціны «Не здавайся». Ён зняўся ў карцінах «Не здавайся 2» (1990) і «Не здавайся. Помста» (1995). Гэта прынесла поспех Уілісу. У пачатку 1990-х гадоў Уіліс здымаўся ў няўдалых карцінах, што не прыносілі вядомасць і добры даход. У 1994 годзе ён зняўся ў кароткай ролі ў карціне «Крымінальнае чытво». У 1996 годзе граў у дзіцячых маляваных карцінах, дзе агучваў ролі. Усяго зняўся Уіліс у розных карцінах, але большасць было няўдалымі. Толькі адну з іх «Армагедон» (1998) можна назваць поспехам.

2000-я гады

У 2000 годзе Уіліс атрымаў узнагароду Эмі за ролю бацькі ў камедыі. У гэтым жа годзе Уіліс граў у карціне «Дзевяць крокаў», дзе граў ролю Цюльпана-забойцы. Штогод здымаўся. У 2007 годзе зняўся ў працягу «Не здавайся» пад назвай «Жыві вольным, не здавайся». Разам з тым ён удзельнічаў у розных карцінах, дзе гуляў з Арнольдам Шварцэнэгерам, Сільвестрам Сталонэ і іншымі.

Сябры, сям’я і дзеці У канцы 1987 года Уіліс пазнаёміўся з Дэмі Мур. 21 лістапада 1987 года ён жаніўся з ёй. Яна радзіла яму тры дачкі: Рамэр Уіліс (нар. 16 жніўня 1988), Скаўт Лару Уіліс (нар. 20 ліпеня 1991), Талула Бэл Уіліс (нар. 3 лютага 1994). Пазней 18 кастрычніка 2000 года Уіліс развёўся з Дэмі Мур. Потым ён меў сувязь з актрысай Брук Бэрнс, але ў 2004 годзе яны расталіся. 21 сакавіка 2009 года ажаніўся з Эмай Гемінк. Яна нарадзіла дзве дачкі: Мэйбл Рэй Уіліс (нар. 1 красавіка 2012), Эвелін Пэн Уіліс (нар. 5 мая 2014).

Фільмаграфія

Зноскі

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залатая маліна» Катэгорыя:Галівудская алея славы