Macіeлa Лушa (; ) — амерыканская актрыса, пісьменнік і філантроп. Найбольшую вядомасць ёй прынеслі ролі ў тэлесерыяле Джордж Лопес тэлеканала ABC і фільме «Апошні вампір» студыі Sony Picture. У якасці пісьменніцы Луша перакладала паэмы і малітвы Маці Тэрэзы, а таксама напісала некалькі кніг на розных мовах.

Біяграфія і кар'ера Луша правяла сваё дзяцінства ў Албаніі, Венгрыі і Аўстрыі. Яна вывучала балетнае мастацтва ў Вене і пераехала ў Мічыган у 1993 годзе, дзе працягнула вывучаць розныя віды танца. Яе шлях да славы ішоў шляхам выканання гарачага і мяцежнага персанажа, Кармэн Лопес, на працягу пяці гадоў у серыяле Джордж Лопес студыі Warner Brothers. Дзякуючы гэтаму ў 20 гадоў Луша стала ветэранам тэлефільмаў. Яна знялася ў такіх карцінах, як Muertas, Katie Malone, Ballad of Broken Angels, Summoning, A Father's Love, Time of the Comet, and Sony Pictures Entertainment, Апошні вампір. У знак прызнання яе заслуг Луша была ўдастоена кінапрэміі Маладога акцёра за вядучую акцёрскую ролю ў камедыйным і драматычным жанры. У 2007 годзе Луша заснавала ўласную прадзюсарскую кампанію, Illuminary Pictures, і ў рамках яе працы выпусціла 2 фільма.

Пісьменніцкая дзейнасць У якасці пісьменніцы Луша лічыцца самым маладым аўтарам, які выпусціў кнігу на дзвюх мовах. За свае выдадзеныя працы яна таксама прызнана адным з дзесяці лепшых таленавітых паэтаў Паўночнай Амерыкі. Луша выпусціла 4 кнігі вершаў Inner Thoughts, Drinking the Moon, Amore Celeste, The Call, навелу The Besa і дзве дзіцячых кнігі Boopity Boop! Goes To Hawaii і Boopity Boop! Writes Her First Poem, якія выйшлі ў 2010 годзе. Луша таксама пісала і перакладала англійскую, албанскую і нямецкую паэзію.

Фільмаграфія 2000: Father's Love, Lisa 2001: Summoning, Grace 2001: Lizzie McGuire, Model 2002: George Lopez, Carmen Lopez (101 серыя) 2003: Clifford's Puppy Days, Nina (46 серый) 2004: Cherry Bomb, Kim 2005: Unscripted 2006: Law and Order: Criminal Intent, Mira 2007: Time of the Comet, Agnes 2008: Blood: The Last Vampire, Sharon 2009: Ballad of Broken Angels: Harmony, Harmony 2009: Lopez Tonight 2010: Kill Katie Malone, Ginger 2010: Of Silence, Annabelle 2010: Signed in Blood, Nina 2011: Under the Boardwalk: The Monopoly Story 2011: Tough Business, Grace 2011: Science of Cool

Прэміі і ўзнагароды 2003: узнагароджана кінапрэміяй Малады акцёр за ролю ў тэлесерыяле Джордж Лопес 2004: намінавана на кінапрэмію Малады акцёр за ролю ў тэлесерыяле «Clifford's Puppy Days» 2004: узнагароджана кінапрэміяй Малады акцёр за ролю ў тэлесерыяле Джордж Лопес

Зноскі

Спасылкі

Official website