Антонаўскі парк — парк на мяжы Партызанскага і Ленінскага раёнаў Мінска, частка Сляпянскай водна-паркавай сістэмыУказ Президента Республики Беларусь от 23.04.2003 N 165 «Об утверждении генерального плана г. Минска с прилегающими территориями и некоторых вопросах его реализации». Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Судмаліса, Планёрнай, Партызанскім праспектам і завулкам КлумаваАб прысваенні назваў вуліцы, скверам і мікрараёнам г. Мінска .
Гісторыя
З сярэдзіны ХІХ стагоддзя на месцы паўночнай часткі парка існаваў фальварак Антонаўка, які належаў мінскаму архірэю Антонію Зубко.
У 1928 годзе побач з Антонаўкай быў урачыста адкрыты Антонаўскі парк. Большая яго частка пасля вайны адышла пад забудовуКарта Минска как учебник истории.
Парк быў добраўпарадкаваны ў другой палове 1970-х гадоў пасля стварэння Сляпянскай воднай сістэмы ў рэчышчы невялікай рэчкі Сляпянкі.
9 студзеня 2007 года Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў парку была афіцыйна прысвоена назва «Антонаўскі парк».
Па ініцыятыве Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа ў маі 2018 года створаны тэрапеўтычны парк для пажылых і людзей з інваліднасцю. За сродкі мецэната былі пастаўлены лаўкі, кветнікі і сталы, вялікія шахматы. Над азеляненнем працавалі разам са спецыялістамі Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі, якія падабралі расліны пад мясцовы клімат, у тым ліку духмяныя расліны, кветкі рознай гамы і тэкстуры, якія прывабліваюць птушак і матылёў. Кветнікі зрабілі высокімі, каб пажылым наведвальнікам не нагінацца і паберагчы спіну. У тэрапеўтычным парку праводзяць аздараўленчыя праграмы: навучанне скандынаўскай хадзе, танцам і практыкаванням на баланс для прафілактыкі падзенняў.
Катэгорыя:Паркі Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1928 годзе Катэгорыя:1928 год у Мінску Катэгорыя:Партызанскі раён (Мінск) Катэгорыя:Ленінскі раён (Мінск)