Лэнс Эдвард Армстранг (, імя пры нараджэнні — Лэнс Эдвард Гандэрсан (); 18 верасня 1971, Плейна, штат Тэхас, ЗША) — амерыканскі шашэйны веласіпедыст.

Армстранг быў адным з мацнейшых веласіпедыстаў свету. Ён станавіўся 7-разовым пераможцам самай прэстыжнай і адной з трох самых складаных шматдзёнак — Le Tour de France, перамагаючы ў 1999, 2000, 2001, 2002, 2003 і 2004 гадах, падчас выступлення за клуб «US Postal Service» (сучаснае імя клуба — «Discovery Channel»). Гэта пры тым, што ў 1996 годзе ў Армстранга быў выяўлены рак, і метастазы распаўсюдзіліся на ўсё цела. Аднак ён здолеў не толькі выжыць, але і вярнуцца ў вялікі спорт дзякуючы сучаснай медыцыне. Пасля сямі перамог на «Тур дэ Франс» Лэнс аб’явіў, што пакідае спорт. 9 верасня 2008 года Армстранг вярнуўся ў спорт і выступаў за казахскі клуб «Astana», а потым за ўласны клуб «Team RadioShack».

У 2012 годзе з’явіліся паведамленні, што ў Лэнса Армстронга забіраюць сем тытулаў пераможцы велагонкі «Тур дэ Франс» у сувязі з абвінавачваннямі Амерыканскага антыдопінгавага агенцтва (USADA) ва ўжыванні допінгу. USADA абвінаваціла велагоншчыка ў парушэнні цэлага шэрагу антыдопінгавых правілаў: ён ужываў забароненыя прэпараты і дзяліўся допінгам з іншымі спартоўцамі. З чэрвеня 2012 амерыканец у судзе спрабаваў даказаць сваю невінаватасць, аднак прысуд па ягонай справе адкладаўся, і ў выніку Армстронг вырашыў спыніць барацьбу.http://nashaniva.by/?c=ar&i=78934

Спасылкі

Lance Armstrong official site Lance Armstrong Foundation

Катэгорыя:Велагоншчыкі ЗША Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года Катэгорыя:Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года Катэгорыя:Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года Катэгорыя:Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па шашэйных велагонках