Свідро́ўка, Свіцяўка — рака ў Беларусі, у Ляхавіцкім раёне, Брэсцкая вобласць, левы прыток ракі Шчара (басейн ракі Нёман).
Даўжыня ракі 21 км. Плошча вадазбору 74 км². Пачынаецца за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Рачканы, месцамі цячэ сярод лесу, упадае ў раку Шчара за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Меляхі. Рэчышча на працягу 7,2 км каналізаванае.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Брестской области. — С. 99. // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Ляхавіцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Шчары